Перайсці да зместу

Старабільск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старабельск)
Горад
Старабільск
укр.: Старобільськ
48°34′ пн. ш. 39°18′ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1686[1]
Першая згадка 1686
Ранейшыя назвы Старабільскэ, Стара Біла
Горад з 1797
Плошча 13,32 км²
Вышыня цэнтра 63 м
Водныя аб’екты Айдар (рака)
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 18 800 чалавек (2011)
Шчыльнасць 1 652 чал./км²
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 6461
Паштовы індэкс 92700
Аўтамабільны код BB
КААТУУ 4425110100
stb.loga.gov.ua
Паказаць/схаваць карты
Старабільск (Украіна)
Старабільск
Старабільск

Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раённы цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.

Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцекачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча было адроджана ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).

З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, пасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г., у Старабільску жыло 13 100 асоб.

У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільска праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 19391940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.

Насельніцтва (чал.)
18971939195919701979198920012015
9801 14 419 19 519 22 341 23 851 25 053 22 371 17 716
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасійская
60.84 % 38.68 %