Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь
Поўнае імя | Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 кастрычніка 1999[1][2][…] (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Уладзімір Мядзведзь (нар. 4 лістапада 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва (у арэндзе з благоеўградскага «Пірына»).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў у мазырскай «Славіі», да сезона 2017 стаў рыхтавацца разам з асноўнай камандай мазыран, аднак у першай палове 2017 года выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» (1:0). Пазней выступаў за дубль навапалачан, часам выходзячы на замену ў аноўнай камандзе.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы чэмпіянату і ў адным матчы Кубка Беларусі.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[6]. У ліпені 2019 года стаў іграком расійскага клуба «Растоў»[7], дзе выступаў за моладзевы склад. У лютым 2020 года, пакінуўшы растоўскую каманду, накіраваўся на прагляд у «Крылы Саветаў»[8] і ў выніку стаў іграком моладзевай каманды клуба, дзе да мая паспеў згуляў у двух матчах, пасля чаго пакінуў клуб.
У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Чайкай» з Песчанакопскага, якая выступала ў ФНЛ[9], аднак хутка разарваў кантракт, пасля чаго праходзіў прагляд у валгаградскім «Ротары» і яраслаўскім «Шынніку». У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Ротара», дзе быў заяўлены за моладзевую каманду[10], а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 21 кастрычніка 2020 года ўпершыню згуляў за «Ротар» у матчы Кубка Расіі супраць «Крылаў Саветаў» (0:3), а 17 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Растовам» (0:4). У чэрвені 2021 года пасля вылету «Ротара» з Прэм’ер-лігі пакінуў клуб[11].
У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау»[12], у складзе якога эпізадычна з’яўляўся на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13]. У сакавіку 2022 года папоўніў склад грузінскага клуба «Сіёні», які выйшаў у наймацнейшы дывізіён краіны[14], пакінуў яго летам таго ж года.
У лютым 2023 года стаў іграком балгарскага «Пірына»[15]. У студзені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў плоўдзіўскі «Лакаматыў»[16].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (1) | дубль | Славія | ![]() |
3 | 0 |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | ![]() |
6 | 0 |
2018 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2019 (1) | Д1 | Слуцк | ![]() |
4 | 0 |
2019/20 (1) | мол. | Растоў | ![]() |
16 | 4 |
2019/20 (2) | мол. | Крылы Саветаў | ![]() |
2 | 1 |
2020/21 | Д1 | Ротар | ![]() |
3 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Атырау | ![]() |
2 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Сіёні | ![]() |
3 | 0 |
2022/23 (2) | Д1 | Пірын | ![]() |
3 | 0 |
2023/24 (1) | Д1 | Пірын | ![]() |
10 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://fbref.com/en/players/7397d019/Uladzimir-Miadzviedz
- ↑ https://www.footballdatabase.eu/en/player/details/328454-vladimir-medved
- ↑ https://footballfacts.ru/person/544362
- ↑ https://teams.by/vladimir-sergeevich-medved/player-5990/
- ↑ "Динамо" (Брест) подписало Медведя (руск.). football.by (6 сакавіка 2018). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Владимир Медведь подписал контракт с СФК "Слуцк"! (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (6 сакавіка 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ 19-летний белорусский полузащитник Владимир Медведь стал игроком "Ростова" (руск.). football.by (12 ліпеня 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Белорусский полузащитник Медведь на просмотре в "Крыльях Советов" (руск.). football.by (13 лютага 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Белорус Медведь перешел в российскую "Чайку" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Владимир Медведь будет выступать за молодежный состав "Ротора" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Маевский и Медведь покинули "Ротор" (руск.). football.by (7 чэрвеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ "Атырау" объявил о подписании Владимира Медведя (руск.). football.by (15 ліпеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ У белорусского хавбека Медведя истек контракт с "Атырау" (руск.). football.by (18 снежня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ От Лисаковича до Космынина. Все десять переходов белорусов за границей (руск.). football.by (25 сакавіка 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Владимир Медведь перешел в болгарский "Пирин" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Медведь проведет вторую часть сезона в аренде в пловдивском "Локомотиве" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Ротар Валгаград
- Ігракі ФК Атырау
- Ігракі ФК Сіёні Балнісі
- Ігракі ФК Пірын Благоеўград
- Ігракі ФК Лакаматыў Плоўдзіў