Уладзімір Уладзіміравіч Круглікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Круглікаў
Дата нараджэння 26 жніўня 1933(1933-08-26) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Уладзіміравіч Круглікаў
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Уладзіміравіч Круглікаў (нар. 26 жніўня 1933, в. Яблычнае, Грамячынскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматычнага і арганізацыйнага кіравання. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1980). Палкоўнік (у адстаўцы). Акадэмік Расійскай акадэміі ваенных навук (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (1956).

Працаваў у Мінскам вышэйшам інжынернам зенітнам ракетнам вучылішчы супрацьпаветранай абароны (1956—1992; у 1981—1992 — начальнік кафедры); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1992—1998, прафесар кафедры аўтаматычнага кіравання); Мінскім інстытуце кіравання (1998—2001, прафесар); Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2001—2019, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: адаптыўная сістэма навядзення зенітнай кіруемай ракеты на цэль; баявая эфектыўнасць зенітных ракетных сістэм і груповак супрацьпаветранай абароны; арганізацыйнае кіраванне. Кіраўнік навуковай школы «Аператыўнае майстэрства і тактыка». Больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2003), ордэн Чырвонай Зоркі (1986), 12 медалёў і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Адаптивное управление зенитным ракетным оружием / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов. — Минск, 2013.
  • Основы менеджмента / Н. В. Суша, В. В. Кругликов. — Минск, 2016.
  • Отражение первого глобального обезоруживающего удара современного агрессора / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов, Р. В. Быков. — Минск, 2019.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кругликов Владимир Владимирович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 304—305.