Мінскі інавацыйны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінскі інавацыйны ўніверсітэт
(МІУ)
Gerb MIU.jpg
Korpus1.jpg
Заснаваны: 1991
Тып: Прыватны
Рэктар: Мікалай Васілевіч Суша
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас: 220118 Мінск, вул. Лазо, 12
Сайт: miu.by

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (да 2001 года — недзяржаўны інстытут кіравання) быў створаны ў 1991 годзе. Яго заснавальнік — доктар эканамічных навук, прафесар Мікалай Васілевіч Суша. Ён жа з’яўляецца нязменным рэктарам інстытута. Раней меў назву — Мінскі інстытут кіравання[1].

На сённяшні дзень навучанне ў інстытуце праводзіцца на 3 факультэтах па 13 спецыяльнасцях. Усе навучанне на платнай аснове.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт правазнаўства[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці:

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Эканамічнае права», кваліфікацыя — юрыст з веданнем эканомікі;
  • «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;

Факультэт эканомікі[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці:

  • «Сусветная эканоміка», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар;
  • «Менеджмент», кваліфікацыя — менеджар-эканаміст;
  • «Маркетынг», кваліфікацыя — маркетолаг-эканаміст;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкую мовы) (па дадзенай спецыяльнасці прадугледжана толькі дзённая форма навучання).

Улікова-фінансавы факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці:

  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Фінансы і крэдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Інфарматыка (Web-дызайн і камп’ютарная графіка)», кваліфікацыя — праграміст;
  • «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (ў эканоміцы)», кваліфікацыя — інжынер-праграміст-эканаміст;
  • «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (кіраўнічая дзейнасць)», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
  • «Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя)», «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)», кваліфікацыя: — «Дызайнер».

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • МІУ вядзе анлайн-рэйтынг паспяховасці студэнтаў, пачынаючы з 2 курса[2].
  • У 2002 годзе ў артыкуле газеты СБ. Беларусь сегодня, у якім журналіст Віктар Панамароў пераважна крытыкаваў прыватныя ВНУ, ён даў такую характарыстыку Мінскаму інстытуту кіравання: «А мяне ўразіў раскошны люстраны хол Мінскага інстытута кіравання. Здзівіў дызайн яго шасці карпусоў, над якімі разносілася мелодыя „Да Элізы“ Бетховена: пачатак перапынку паміж лекцыямі! Бо пачыналася ўсё з абшарпанага будынку нейкага ДК. Праз некалькі гадоў, мяркуючы па генплане, тут будзе ўнікальны студэнцкі „кампус“. Глухая ўскраіна зменіцца рашучым чынам[3]
  • У 2016—2018 гадах у МІУ пры цэнтры дыстанцыйнага навучання атрымоўвалі вышэйшую адукацыю зняволеныя некаторых калоній Бабруйска і Гомеля[4][5].
  • На парламенцкіх выбарах 2019 г. па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Мінска ад БСДГ сваю кандыдатуру выстаўляў студэнт 5 курса МІУ Аляксей Караткоў[6][7][8].

Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019 годзе[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[9]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[10][11]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[12][13]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[14]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[15].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[16]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[17].

Зноскі

  1. Агульная інфармацыя//Сайт універсітэта
  2. Рейтинг студентов по успеваемости // Сайт МІУ
  3. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано — того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня
  4. Получить дипломы менеджеров, экономистов и психологов первыми в стране смогли в гомельской женской колонии, опыт уже перенимают и другие ИК. // Sputnik.y
  5. Диплом в клетку, или как закончить «вышку», не покидая тюремных стен Бобруйской ИК-2 // Bobrlife.by
  6. ЕКАТЕРИНА ЦИРКУН. В Калиновском избирательном округе вручили удостоверения кандидатам в депутаты // Минск Новости
  7. Дадзеныя пра навучанне А.С. Круткова на 5 курсе МІУ - з улёткі кандыдатаў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108
  8. КАЛИНОВСКИЙ ИЗБИРАТЕЛЬНЫЙ ОКРУГ №108. Лица, подавшие документы для регистрации кандидатами в депутаты: // Администрация Первомайского района г.Минска
  9. Частному вузу не продлили аккредитацию по некоторым специальностям. Студенты хотят бастовать // TUT.BY
  10. «Мы заслужили дипломы». Студенты частного вуза вышли на забастовку // TUT.BY
  11. «Никто не хочет идти в ветхие корпуса государственных вузов». Вчера в частном вузе Минска бастовали студенты — мы поговорили с ними // Citydog.by
  12. А. Гарбацэвіч. Рэктар МІУ Суша адказвае на абвінавачанні: Міністр Карпенка хоча забіць недзяржаўную адукацыю // Наша Ніва
  13. Личная месть министра Карпенко? // Белорусский партизан
  14. Требования едины и все их должны выполнять! // Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі РБ
  15. Бывший проректор МИУ Юрий Сиваков: Министерство образования пытается все регулировать, причем очень неуклюже // Наша Ніва
  16. «Где для 1500 студентов найдут места?» Представители Минобра встретились с бастующими студентами // TUT.BY
  17. Е. Пантелеева. Прокуратура — ректору бастующего вуза: еще один такой пикет — и привлекут к ответственности // TUT.BY

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]