Мінскі інстытут кіравання

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мінскі інстытут кіравання (да 2001 г. — недзяржаўны інстытут кіравання) быў створаны ў 1991 г. Яго заснавальнік — доктар эканамічных навук, прафесар Мікалай Васілевіч Суша. Ён жа з'яўляецца нязменным рэктарам інстытута.

На сённяшні дзень навучанне ў інстытуце праводзіцца на 3 факультэтах па 13 спецыяльнасцях. Усе навучанне на платнай аснове:

Факультэт правазнаўства

Спецыяльнасці:

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Эканамічнае права», кваліфікацыя — юрыст з веданнем эканомікі;
  • «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;

Факультэт эканомікі

Спецыяльнасці:

  • «Сусветная эканоміка», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар;
  • «Менеджмент», кваліфікацыя — менеджар-эканаміст;
  • «Маркетынг», кваліфікацыя — маркетолаг-эканаміст;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкую мовы) (па дадзенай спецыяльнасці прадугледжана толькі дзённая форма навучання).

Улікова-фінансавы факультэт

Спецыяльнасці:

  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Фінансы і крэдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Інфарматыка (Web-дызайн і камп'ютарная графіка)», кваліфікацыя — праграміст;
  • «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (ў эканоміцы)», кваліфікацыя — інжынер-праграміст-эканаміст;
  • «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (кіраўнічая дзейнасць)», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
  • «Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя)», «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)», кваліфікацыя: — «Дызайнер».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]