Уладзімір Уладзіміравіч Куніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Куніцкі
Месца нараджэння
Жонка Аксана Сяргееўна Куніцкая
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1991)
Альма-матар

Уладзімір Уладзіміравіч Куніцкі — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Куніцкі нарадзіўся ў вёсцы Дукора Мінскай вобласці. Пасля школы пераехаў у Мінск, дзе атрымаў прафесійна-тэхнічную адукацыю па спецыяльнасці «электрык». Служыў у Савецкай арміі. Быў абітурыентам Бакінскага ваеннага вучылішча і пэўны час жыў у Баку, але перадумаў і паступіў на гістарычны факультэт Мінскага педінстытута[1].

З лістапада 1990 працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце. У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 07.00.02 «Айчынная гісторыя», а ў 1998 годзе прысвоена Навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». З 1990 па 2005 год працаваў на кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2005 па 2015 — на кафедры старажытных цывілізацый і сярэднявечча. З 2015 — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

З 1992 па 1995 быў старшынёй прафбюро гістарычнага факультэта, з 1992 па 2005 — член вучонага савета факультэта.

З 1998 па 2005 У. У. Куніцкі працаваў намеснікам дэкана па навукова-даследчай рабоце, быў членам навукова-праблемнага савета факультэта. Пад яго кіраўніцтвам у 1998—2004 было арганізавана 6 навукова-практычных канферэнцый, выпушчана 6 тамоў матэрыялаў канферэнцый і навуковых зборнікаў. Ва ўніверсітэце вёў актыўную грамадскую працу.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучэбная праца ўключае лекцыйныя курсы па новай гісторыі краін Азіі і Афрыкі, правядзенне практычных заняткаў, кіраўніцтва курсавымі, дыпломнымі і магістарскімі працамі, кандыдацкімі дысертацыямі. Склаў вучэбную базавую праграму па курсе «Новая гісторыя краін Азіі і Афрыкі», распрацаваў тэматыку практычных заняткаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краін Усходу XVI — першай паловы XIX ст.
  • Гісторыя краін Афрыкі ў Новы час (XVI — пачатак XX ст.)
  • Гісторыя краін Усходу (XVI — пачатак XX ст.)
  • Вераванні і культы ў Кітаі ў Новы час

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Аксанай Куніцкай, кандыдатам педагагічных навук, сташынёй кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ.

Зноскі

  1. Са слоў самога У. У. Куніцкага