Уладзімір Уладзіміравіч Ціток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Ціток
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1959(1959-10-25) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2002)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. 25 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981).

З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009 года дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі шматтэставых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых даных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 сартоў раслін, 4 патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Минск, 1991 (в соавт.).
  • Генетика, физиология и биохимия льна. Минск, 2010 (в соавт.).
  • Современные инструментальные методы анализа льнопродукции. Минск, 2011 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]