Уладзімір Феліксавіч Багінскі
Уладзімір Феліксавіч Багінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1938 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Уладзімір Феліксавіч Багінскі (нар. 2 лютага 1938, г. Масква) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў СШ № 2 г. Хойнікі, потым Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1968 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі (аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, загадчык лабараторыі, з 1989 па 1991 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце).
З 1992 года па 2006 года ў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 года загадчык лабараторыі інстытута. З 2007 года прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1997).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы прысвечаны выяўленню заканамернасцей узаемаадносін драўняных раслін і навакольнага асяроддзя, унутранай будове, структуры і дынаміцы чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў. Змадэляваў аптымальныя параметры чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў, заканамернасці іх зрэджвання, уплыў на рост і прадуктыўнасць лясных насаджэнняў кліматычных, глебавых і антрапагенных фактараў. Распрацаваў тыпізацыю структуры антрапагенных дрэвастояў, вызначыў шляхі павышэння іх прадуктыўнасці і ўсталяваў аптымальныя параметры арганізацыі гаспадаркі ў іх. Прапанаваў метады лесаўпарадкавання і вядзення гаспадаркі ў лясах, забруджаных радыёнуклідамі. Распрацаваў новую класіфікацыю лясоў, якая дазваляе аптымізаваць сыравінныя рэсурсы і экалагічныя карыснасці лесу. Укараніў у лесагаспадарчую вытворчасць Беларусі сістэму нарматываў для таксацыі лесу, лесаўпарадкавальнага праектавання і прагнозных разлікаў: аптымальныя ўзросты высечкі лесу, сістэму ацэнкі комплексу лясных рэсурсаў і карыснасцяў лесу, товарызацыі пры лесаўпарадкаванні.
Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій, кніг і вучэбных дапаможнікаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Повышение продуктивности лесов. Мн.: Ураджай, 1984.
- Лесопользование в Беларуси: история современного состояния, прошлое и перспективы. Мн.: Белорусская наука,1996 (совм. с Есимчиком Л. Д.).
- Основы организации и ведения лесного хозяйства в условиях радиоактивного загрязнения // Лес. Человек. Чернобыль. Основы радиоэкологического лесоводства. Гомель: ИЛ НАН Беларуси, 2005. С.343-383.
- Комплексная продуктивность земель лесного фонда. Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Феліксавіч Багінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі БДТУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Вучоныя Беларусі