Уладзімір Фёдаравіч Міхно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Фёдаравіч Міхно
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 сакавіка 1964(1964-03-06) (55 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст

Уладзімір Фёдаравіч Міхно (6 сакавіка 1964, в. Чэрцы Лепельскага раёна) — беларускі журналіст і пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Чэрскую васьмігодку, затым вучыўся ў Лепельскай СШ № 3. У 1986 скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на Чашніччыне ў раённай газеце «Чырвоны прамень». З 1990 — у газеце «Чырвоная змена», з 1993 у «Настаўніцкай газеце». Уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці. Жыве на Лепельшчыне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступае ў галіне прозы. У 1993 выйшла кніжка «Горкі зефір» у серыі "Бібліятэчка часопіса «Маладосць». У 1994 друкаваўся ў калектыўным зборніку «Карані». У 2008 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Першая кніга празаіка» выйшла аповесць «Азартныя гульні». З апавяданнямі выступае ў беларускім друку, на радыё.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхно Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 51-52.
  • Міхно Уладзімір Фёдаравіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш]. — Мн., 1999. — С. 584.
  • Саламаха, У. Хата Уладзіміра Міхно / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 23 лют. — С. 4-5.