Лепельскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лепельскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лепель (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 569
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2132
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Ле́пельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Лепель (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Лепель. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. Да 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Лепель. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Чэрскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)[1], 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 18 красавіка 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Лепель.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2569 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.