Уладзімір Міхайлавіч Хількевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Хількевіч)
Футбол
Уладзімір Хількевіч
Поўнае імя Уладзімір Міхайлавіч Хількевіч
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1987(1987-10-31)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 69 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Горкі
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 35 (2)
2007   Сцяг Беларусі Спартак (Шклоў) 29 (2)
2009 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009—2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 133 (9)
2014—2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 37 (1)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 26 (2)
2017 Сцяг Беларусі Орша 27 (1)
2018— Сцяг Беларусі Горкі 27 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.

Уладзімір Хількевіч (нар. 31 кастрычніка 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Горкі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце», пасля перабраўся ў «Нафтан». З 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». З’яўляўся асноўным іграком мазырскага клуба, за тры гады (2010—2012) выхадзіў на поле ва ўсіх яго 90 матчах, у сезоне 2013 прапусціў усяго два матчы.

Пасля вылету «Славіі» з Вышэйшай лігі ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2015 ж страціў месца ў асноўным складзе, толькі шэсць разоў з’явіўшыся на полі ў чэмпіянаце.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпро»[3], якому па выніках сезону 2016 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2017 года, пакінуўшы «Дняпро», праходзіў прагляд у «Слуцку» і «Белшыне», але беспаспяхова, і ў выніку сезон 2017 правёў у «Оршы».

У пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 Савіт Сцяг Беларусі 21 1
2007 Д3 Спартак Сцяг Беларусі 29 2
2008 Д1 Савіт Сцяг Беларусі 14 1
2009 (1) дубль Нафтан Сцяг Беларусі 8 1
2009 (2) Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 13 1
2010 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 30 2
2011 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 30 2
2012 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 30 1
2013 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 30 3
2014 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 31 1
2015 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 6 0
2016 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 26 2
2017 Д2 Орша Сцяг Беларусі 27 1
2018 Д3 Горкі Сцяг Беларусі 27 0

Зноскі