Уладзіслаў Андрэевіч Франкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Андрэевіч Франкоўскі
Дата нараджэння 1819
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1895(1895-03-31)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Уладзіслаў Андрэевіч Франкоўскі (18191895) — рускі ўрач і грамадскі дзеяч, дабрачынец, адзін з арганізатараў Харкаўскага медыцынскага таварыства  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1819 годзе (па іншых дадзеных у 1816 годзе) у Мазырскім павеце Мінскай губерні ў шляхецкай сям’і[1].

Страціўшы ў раннім узросце бацькоў, выхоўваўся сярод чужых людзей, што пасля абумовіла яго глыбокае спачуванне да пакут блізкіх. Паступіў у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, адкуль з другога курса перайшоў на медыцынскі факультэт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта (цяпер Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В. Н. Каразіна), які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы званне лекара.

Па заканчэнні ўніверсітэта на працягу пяці гадоў Франкоўскі працаваў ардынатарам тэрапеўтычнай клінікі. У 1845 годзе быў прызначаны ўрачом студэнтаў ветэрынарнага вучылішча, дзе працаваў бясплатна і да таго ж штогод ахвяраваў по 60 рублей на лекі для малазабяспечаных студэнтаў. У 1848—1858 гадах працаваў акушэрам урачэбнай управы. Да адкрыцця бальніцы Харкаўскага медыцынскага таварыства  (руск.) яго амбулаторыя была адзіным месцам, дзе прымалі бедных[1].

У 1847—1848 гадах, падчас эпідэміі халеры, У. А. Франкоўскі загадваў халернай бальніцай. Падчас Крымскай вайны 1854—1855 гадоў ён бясплатна працаваў у ваенных шпіталях Харкава і Харкаўскай губернскай бальніцы. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў таксама бясплатна дапамагаў параненым і хворым, за што яго ўзнагародзілі спецыяльным знакам адрознення Чырвонага Крыжа. У 1861 годзе Уладзіслаў Андрэевіч быў адным з заснавальнікаў і прымаў удзел у дзейнасці Харкаўскага медыцынскага таварыства  (руск.), ганаровым членам якога ён быў абраны ў 1886 годзе[1].

Займаўся дабрачыннай і грамадскай дзейнасцю — быў членам гарадской думы, членам гарадскога санітарнага савета, працаваў у Харкаўскім дабрачынным таварыстве, быў ганаровым міравым суддзёй. За вялікія заслугі перад горадам У. А. Франкоўскі стаў ганаровым грамадзянінам Харкава[1]. Разам з Рыгорам Цеханавецкім  (укр.), стаў першым дарыльшчыкам кніг для новастворанай Харкаўскай грамадскай бібліятэкі  (руск.)[2].

У ліку ўзнагарод Уладзіслава Франкоўскага — ордэна Святога Станіслава 2-й ступені (1857) і Святога Станіслава 2-й ступені з імператарскай каронай (1867).

Памёр у Харкаве 31 сакавіка (12 красавіка па новым стылі) 1895 года.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1894 годзе ў гонар ганаровага грамадзяніна Харкава гарадская Дума вырашыла аб’яднаць Бахмецьеўскі завулак з Рыжоўскай набярэжнай і перайменаваць іх у вуліцу Франкоўскую  (укр.)[3]
  • У Харкаве на доме па адрасе вуліца Максімільянаўская, 11  (укр.) У. А. Франковскому ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4], дзе ён названы палякам.
  • Заснавальнік першай у правінцыі дзіцячай бясплатнай інфекцыйнай бальніцы (названай Крапоткінскай ў гонар забітага ў 1879 годзе харкаўскага губернатара Д. М. Крапоткіна  (руск.)) на вуліцы Дваранскай 11 (цяпер — Ю. Чыгірына  (укр.), 11).

Зноскі

  1. а б в г Франковский Владислав Андреевич. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 30 верасня 2020.
  2. Шалыганова 2015.
  3. Улица Франковская. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 30 верасня 2020.
  4. Мемориальная доска В. А. Франковскому

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]