Уладзіслаў Валянцінавіч Казакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Казакевіч
Фотаздымак
Дата нараджэння 17 снежня 1998
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Грамадзянства  Беларусь
Забойствы
Колькасць ахвяр 1
Колькасць параненых 2
Перыяд забойстваў 8 кастрычніка 2016
Асноўны рэгіён забойстваў ГЦ «Еўропа», Мінск
Выкарыстоўваемая зброя сякера, бензапіла
Арышт і пакаранне
Дата арышту 8 кастрычніка 2016
Пакаранне 22 гады пазбаўлення волі

Уладзіслаў Валянцінавіч Казакевіч (нар. 17 снежня 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі злачынец, які ў кастрычніку 2016 здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа» ў Мінску. У выніку здарэння загінуў 1 чалавек, 2 пацярпелі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 снежня 1998 года ў Мінску. Бацькі — Валянцін і Вольга Казакевічы (пасля змяніла прозвішча на Мажэйка), у сям’і таксама выхоўвалася сястра. Паводле даных СМІ, сям’я была забяспечанай, аднак яе было цяжка назваць шчаснай: у прэсе паведамлялася, што маці і сястра-падлетак жылі за мяжой, бацька пражываў у беларускай сталіцы, аднак Уладзіслаў з 15 гадоў жыў у асобнай кватэры[1].

У 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры.

У 2016 годзе Казакевіч паступіў у Міжнародны ўніверсітэт МІПСА на спецыяльнасць «Юрыст-міжнароднік», набраўшы пры паступленні 255 балаў. Практычна з самага пачатку навучальнага года пачаў прапускаць заняткі.

Напад[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 2016 года ў 17:27 Казакевіч зайшоў праз бакавы ўваход ГЦ «Еўропа». У яго з сабой быў чахол ад гітары, у якім ён схаваў сякеру і бензапілу. У 17:28 хлопец завёў пілу і нанёс цялесныя пашкоджанні спачатку адной жанчыне, якая ад атрыманых траўмаў памерла. Пасля гэтага ён дастаў сякеру і напаў на другую жанчыну. Яна змагла ўцячы. Потым ён стаў пагражаць сякерай іншым людзям. Праз 10 хвілін нападніка затрымалі.

Суд[правіць | правіць зыходнік]

20 лютага 2017 года ў Мінскім гарадскім судзе пачалося пасяджэнне па справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Забойства з асаблівай жорсткасцю». 

Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, паводле яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой. Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і хацеў сам быць забітым пры затрыманні. Да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належаў.

3 сакавіка суд прысудзіў абвінавачанага да максімальнага для непаўналетняга тэрміну — 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Турэмнае зняволенне[правіць | правіць зыходнік]

Па словах адміністрацыі папраўчай калоніі № 17 горада Шклова, дзе Казакевіч адбываў пакаранне, ён з першых дзён трапіў у катэгорыю праблемных зняволеных да кастрычніка 2017 года меў 17 дысцыплінарных спагнанняў, і адбыў больш за 170 дзён у штрафным ізалятары.

12 кастрычніка 2017 года здзейсніў напад з завострываннем на двух канваіраў, адзін з якіх быў паранены. Казакевічу былі прад’яўленыя абвінавачванні ў замаху на забойства 2 і больш асоб, па якім забойцу магло пагражаць павелічэнне тэрміну зняволення да 25 гадоў[2][3].

З-за напады на прадстаўніка адміністрацыі папраўчай установы яму павялічылі тэрмін зняволення да 22 гадоў пазбаўлення волі[4].

Зноскі