Міжнародны універсітэт МІПСА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны універсітэт МІПСА
(МІПСА)
Новый корпус МИТСО.jpg
Міжнародная назва: International University "MITSO"
Дэвіз: Усе збудзецца!
Заснаваны: 1930
Рэктар: Станіслаў Нічыпаравіч Князеў
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас: 220118 Мінск, вул. Казінца, 21-3
Сайт: mitso.by

Міжнародны універсітэт «МІПСА» («МІПСА», да лютага 1992 года — Вышэйшая школа прафсаюзнага руху Беларусі) — установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 15 сакавіка 1930 года[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Навучальная ўстанова заснавана 15 сакавіка 1930 года як Вышэйшая школа прафсаюзнага руху. Гэта падзея з’яўляецца пачаткам вышэйшай прафсаюзнай адукацыі Беларусі і гісторыі ўніверсітэта.

У лютым 1992 года рашэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі быў створаны Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

30 чэрвеня 2011 года «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» перайменаваны ў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»[2]. Міжнародны універсітэт «МІПСА» з’яўляецца заснавальнікам міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір».

5 красавіка 2017 года была глава Мінабароны і Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай працы[3].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт міжнародных эканамічных адносін і менеджменту
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  • Навукова-даследчы інстытут працоўных і сацыяльных адносін

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра эканомікі і менеджменту
  • Кафедра лагістыкі
  • Кафедра інавацыйнай эканомікі
  • Кафедра працоўнага i гаспадарчага права
  • Кафедра міжнароднага права
  • Кафедра замежных моў
  • Кафедра адвакатуры
  • Кафедра фізічнага выхавання
  • Кафедра інфармацыйных тэхналогій і вышэйшай матэматыкі
  • Кафедра маркетынгу
  • Кафедра прафсаюзнай працы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]