Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў
Дата нараджэння 28 красавіка 1938(1938-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1990(1990-11-18) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды

Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў (28 красавіка 1938, в. Жывёлагадоўчы Саўгас, Горкаўскі раён, Омская вобласць, Расія — 18 лістапада 1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі перадачы інфармацыі, перашкодаўстойлівага кадзіравання інфармацыі і лічбавай апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1960), Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя В. І. Ульянава (Леніна) (аспірантура).

Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (1962—1964), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1968—1990; кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка сігналаў; матэматычныя асновы кадзіравання і дэкадзіравання пры захоўванні і перадачы інфармацыі; ахова інфармацыі. Заснавальнік навуковай школы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і перашкодаўстойлівым кадзіраванні.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, прэміі Савета Міністраў СССР і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Поиск и декодирование сложных дискретных сигналов / В. В. Лосев, Е. Б. Бродская, В. И. Коржик. — Москва, 1988.
  • Микропроцессорные устройства обработки информации. Алгоритмы цифровой обработки : учебное пособие для радиотехнических специальностей вузов / В. В. Лосев. — Минск, 1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лосев Владислав Валентинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 185—187.
  • Лосеў Уладзіслаў Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).