Уладзіслаў Генрык Францішак Абрагам
Уладзіслаў Генрык Францішак Абрагам (польск.: Władysław Henryk Franciszek Abraham; 10 кастрычніка 1860, Самбар — 15 кастрычніка 1941, Львоў) – польскі гісторык права і царквы. Член Польскай Акадэміі навук у Кракаве (1902 г.), доктар габілітаваны (1886 г.), прафесар звычайны (1890 г.).
Вучыўся ў Кракаўскім (1878 – 1883 гг.) і Берлінскім (1885 г.) універсітэтах. З 1886 г. выкладаў у Кракаўскім, у 1888 – 1939 гг. – у Львоўскім універсітэце (1890 – 1900 гг. яго рэктар), адначасова ў 1935 – 1939 гг. – у Каталіцкім універсітэце ў Любліне. Даследаваў усеагульнае і польскае кананічнае права, гісторыю царквы, дзяржаўнага і судовага ладу Польшчы і ВКЛ.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Abracham, W. Dziewosłęb. Studyum z dziejów pierwotnego prawa małżeńskiego w Polsce. – Lwów, 1922.
- Abracham, W. O justycyaryuszach w Polsce w XIV i XV wieku // Rozprawy i sprawozdania Wydziału historyczno-filozoficznego Akademii Umiejętności. – 1887. – Tom 19. – S. 1 – 59.
- Abracham, W. O powstaniu dziesięciny swobodnej. – Warszawa, 1891.
- Abracham, W. Organizacja Kościoła w Polsce do połowy wieku XII. – Lwów, 1890.
- Abracham, W. Organizacja Kościoła w Polsce do połowy wieku XII. – 3 wyd. – Poznań, 1962.
- Abracham, W. Pierwszy spór kościelno-polityczny w Polsce. – Kraków, 1895.
- Abracham, W. Początki prawa patronatu w Polsce. – Lwów, 1889.
- Abracham, W. Polska a chrzest Litwy // Polska i Litwa w dziejowym stosunki. – Warszawa, 1914.
- Abracham, W. Powstanie organizacyi kościoła łacińskiego na Rusi. Tom 1. – Kraków, 1904.
- Abracham, W. Prawa Muskaty. – Kraków, 1893.
- Abracham, W. Udział Polski w Soborze Pizańskim (1409 r.). – Kraków, 1904.
- Abracham, W. Zjazd łęczycki w r. 1180. – Lwów, 1889.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Księga pamiątkowa ku czci Władyslawa Abrahama. T. 1 – 2. – Lwów, 1930 – 1931.
- Sawicki, J. Władysław A. (1860 – 1941) // Kwartalnik Historyczny. – 1946. – Rok 53. – S.
- Пазднякоў, В. Абрагам Уладзіслаў Генрык Францішак / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я.К.Анішчанка [і інш.]. Том 1: А – К. – 2-е выданне. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. – С. 197.