Уладзіслаў Курашкевіч
Уладзіслаў Курашкевіч | |
---|---|
польск.: Władysław Kuraszkiewicz | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1997[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў Курашкевіч (польск.: Władysław Kuraszkiewicz; 1905—1997) — польскі мовазнаўца-славіст, прафесар універсітэтаў у Львове, Любліне (1936—1939), Вроцлаве (з 1946) і Познані (з 1950).
Сябра Польскай акадэміі навук з 1967 года. Шматлікія навуковыя працы датычаць гісторыі і дыялекталогіі польскай мовы, сярод іншага: «Даследаванне польскіх насавых галосных» (1932), «Паходжанне польскай мовы ў святле вынікаў гістарычнай дыялекталогіі» (1953). Выдаў старапольскія тэксты з разлеглым даследаваннем іх мовы, напрыклад, «Postylla» Мікалая Рэя як важную крыніцу для даследавання гісторыі польскай мовы, а таксама — «Накіды пра мову Мікалая Рэя», «Галіцка-Валынскія граматы» XIV-XV стагоддзяў (1934), «Нарыс усходнеславянскай дыялекталогіі» (1954), «Наўгародскія берасцяныя граматы» (1957), «Асноўныя звесткі пра гістарычную граматыку польскай мовы» (1970).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Познані
- Пахаваныя ў Познані
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Польшчы