Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч
Дата нараджэння 1 верасня 1934(1934-09-01) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (1 верасня 1934, Віцебск) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1959 года працуе ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру Сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя гарады. Сакратар Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы міжнароднай энцыклапедыі «Ранняя гісторыя Еўропы».

Касцяное наверша ў выглядзе галавы льва. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Даследаваў творы заходняга мастацкага рамяства 1213 стст., выяўленыя на Беларусі: бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, якая заглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасця з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з'яўлення на Русі арабскіх манет.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Арганаўты Сярэднявечча. — Масква: «Наука», 1976. — 200 с. Перавыданне выдавецтва «Книжный дом „Университет“», 2005. ISBN 5-98227-067-9.
  • Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве IX—XVI вв. — М.: «Навука», 1988. — 344 с. ISBN 5-02-009399-8.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.