Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Ясюкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч
Нарадзіўся 30 мая 1994(1994-05-30)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 32
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 — 2018 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 140 (6)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2016.

Уладзіслаў Ясюкевіч (нар. 30 мая 1994) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клубе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным іграком каманды. Разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі, стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. 1 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, у якасці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтана» (2:0). Пазней трывала выхадзіў на поле на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, а канец сезону прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёў за асноўную каманду толькі адзін матч у Вышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Іслач Сцяг Беларусі 31 1
2013 Д2 Іслач Сцяг Беларусі 21 2
2014 Д2 Іслач Сцяг Беларусі 17 1
2015 Д2 Іслач Сцяг Беларусі 29 1
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 25 1
2017 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 16 0
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 1 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]