Уладзіслаў Шчыпа
Уладзіслаў Шчыпа | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940[1] |
Месца смерці | |
Званне | паручнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзісла́ў Шчы́па (польск.: Władysław Szczypa; нар. 14 снежня 1895; Уластавіцы, Царства Польскае, Расійская імперыя — забіты ў 1940 годзе ў Харкаве, УССР, СССР) — польскі ваенны і палітык, забіты падчас украінскай часткі катынскага расстрэлу.
Нарадзіўся ў вёсцы Уластавіцы каля Пулаў (сёння частка гэтага горада). Навучаўся ў сандамірскай гімназіі (да 1911 года). Да 1914 года быў аптэкарам. У 1913 годзе скончыў парамілітарны курс у польскай арганізацыі «Польскія стралковыя каманды». З 1915 года служыў у царскай арміі, з якой дэзерціраваў і далучыўся да польскага 4 Палка пяхоты легіёнаў у складзе аўстрыйскай арміі. Быў арганізатарам і камандантам пулаўскай групы Польскай вайсковай арганізацыі. Арыштаваны 14 мая 1918 года пасля нападу на склад зброі ў Пулавах, утрымліваўся ў люблінскім замку да 15 кастрычніка 1918 года. Камандзіраваў разбраеннем нямецкіх і аўстрыйскіх салдат, якія дыслакаваліся ў Пулавах і ваколіцах.
З 1927 году працаваў у пулаўскім муніцыпалітэце і ашчаднай касе. У 1935 годзе быў абраны дэпутатам Сойма IV склікання (1935—1938).
У Вераснёвай кампаніі служыў у 2 палку сапёраў каняўскіх. Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе трапіў у савецкі палон, быў вывезены ў Старабельск на тэрыторыі УССР. Увесну 1940 года быў забіты ў Харкаве разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sławomir Pać, Niepodległość przyszła w Zaduszki…, Puławski Przegląd Powiatowy Nr 2/2006, Listopad 2006, ISSN 1896-5156, сс. 7-8 (польск.)
- Sławomir Pać, Władysław Szczypa, Puławski Przegląd Powiatowy Nr 2/2006, Listopad 2006, ISSN 1896-5156, сс. 13-14 (польск.)
- ↑ Władysław Szczypa // NUKAT — 2002.
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Асобы
- Вязні люблінскага замка
- Ваенныя Польшчы
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання
- Польскія салдаты, забітыя ў Харкаве