Умаг
| Населены пункт | |||
| Умаг | |||
|---|---|---|---|
| харв.: Umag | |||
|
|||
| 45°26′01″ пн. ш. 13°31′02″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 1 м | ||
| Водныя аб’екты | Венецыянскі заліў | ||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 052 | ||
| Паштовы індэкс | 52470[2] | ||
| umag.hr (харв.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Умаг — горад у Харватыі, на заходнім узбярэжжы паўвострава Істрыя, недалёка ад мяжы са Славеніяй. Насельніцтва горада — 7 769 чалавек (2001).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VII—VIII стагоддзях Умаг быў пад уладай Візантыі, якую затым змянілі франкі, а потым мясцовыя князі.
Венецыянская рэспубліка прывяла да паступовага далучэнні Істрыі да Венецыі. У 1269 годзе Умаг прызнаў уладу венецыянцаў, якія кіравалі горадам больш за 500 гадоў. У 1370 годзе горад моцна пацярпеў у час вайны паміж Венецыяй і Генуяй.
Пасля падзення Венецыі у 1797 г. Умаг быў далучаны да Аўстрыі. У перыяд 1805—1813 горад кантралявалі напалеонаўскія войскі, а ў 1813 годзе горад зноў адышоў Аўстрыі.
Пасля Першай сусветнай вайны Умаг разам з усім паўвостравам Істрыя перайшоў Італіі, у той час як астатняя Далмація ўвайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пазней Каралеўства Югаславія.
Пасля Другой сусветнай вайны Умаг увайшоў у склад так званай Зоны «B» свабоднай тэрыторыі Трыест, якую кантралявала Югаславія, пасля чаго значная частка італьянскага насельніцтва горада эмігравала ў Італію. У 1954 годзе свабодная тэрыторыя Трыеста перастала існаваць, і Умаг стаў часткай Югаславіі. Пасля распаду апошняй ў 1991 годзе горад стаў часткай незалежнай Харватыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асновай эканомікі горада з’яўляецца турызм. Таксама насельніцтва акругі занята ў сельскай гаспадарцы, пераважна ў вінаградарстве і вырошчванні аліў; а таксама харчовай прамысловасці, вінаробстве, рыбалоўстве і рыбаперапрацоўцы.