Прызранскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прызранскі ўніверсітэт
Заснаваны 1962
Сайт uni-prizren.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прызранскі ўніверсітэт — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Прызране, Косава. Першапачаткова быў заснаваны ў 1962 годзе як Вышэйшы педагагічны інстытут. У 2010 годзе быў рэарганізаваны пад цяперашняй назвай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прызранскі ўніверсітэт быў утвораны з Вышэйшага педагагічнага інстытута, які пачаў сваю працу ў 1962 годзе. Цяперашняя форма навучання ва ўніверсітэце пачалася ў 2010 годзе. Прызранскі ўніверсітэт абслугоўвае Прызранскую акругу і Рэспубліку Косава.[1][2] Універсітэт дае навучанне ў асноўным на албанскай мове, а на факультэце адукацыі таксама прапануюцца баснійская і турэцкая мовы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт эканомікі
    • Кіраванне бізнесам
    • Міжнародны менеджмент
  • Юрыдычны факультэт
    • Юрыспрудэнцыя
  • Факультэт камп’ютарных навук[3]
    • Распрацоўка праграмнага забеспячэння
    • Інфармацыйныя тэхналогіі
  • Факультэт адукацыі
    • Праграма пачатковай школы
    • Праграма дашкольнай адукацыі
  • Філалагічны факультэт[4]
    • Албанская мова і літаратура
    • Англійская мова і літаратура
    • Нямецкая мова і літаратура
    • Турэцкая мова і літаратура
  • Факультэт натуральных і экалагічных навук[5]
    • Аграпрамысловы комплекс
    • Лясная гаспадарка і экалогія

Зноскі

  1. Thaçi: Universiteti i Prizrenit shembull i mirë i Kosovës (алб.).
  2. Universiteti i Prizrenit arrin marrëveshje bashkëpunimi (алб.).(недаступная спасылка)
  3. Faculty of Computer Science (алб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 27 красавіка 2021.
  4. Faculty of Philology.
  5. Faculty of Life and Environmental Sciences.