Уосач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уосач
англ. Wasatch Range
Хрыбет Уосач каля Уэст-Джордана
Хрыбет Уосач каля Уэст-Джордана
Краіна
Горная сістэмаСкалістыя горы 
Плошча20 933 км²
Даўжыня396 км
Шырыня118 км
Найвышэйшая вяршыняНібо 
Вышыня3636 м [1] 
Уосач (ЗША)
Уосач
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горы Уосач (англ.: Wasatch Range) або хрыбет Уосач — горны масіў на захадзе ЗША, які праходзіць прыкладна за 260 км (160 міль) ад мяжы Юта — Айдаха на поўдзень да цэнтра штата Юта. Гэта заходні край вялікіх Скалістых гор і ўсходні край Вялікага Басейна. На поўнач горы Уосач пашыраюцца ў штат Айдаха, палягаючы ў цалкам гэтым штаце. На мове карэннага народа юты Уосач азначае «горны перавал». Па словах Уільяма Брайта, горы былі названы ў гонар правадыра з племяні шашонаў, які называў гэтыя горы словам wasattsi, што азначае «блакітная чапля».

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Ад пачатку засялення гэтай тэрыторыі еўрапейскімі каланістамі, большасць насельніцтва штата Юта вырашыла пасяліцца ўздоўж заходняга фронту горнага хрыбта, дзе шматлікія рэкі выходзяць з гор. Для ранніх пасяленцаў горы Уосач былі важнай крыніцай вады, драўніны і граніту. Сёння 85 % насельніцтва штата Юта жыве ў межах 24 км ад хрыбта Уосач, у асноўным у далінах на захадзе. Гэтая канцэнтрацыя на заходнім баку вядомая як «Фронт Уосача» (англ.: Wasatch Front) і налічвае крыху больш за 2 000 000 чалавек. Солт-Лэйк-Сіці знаходзіцца паміж хрыбтом Уосач і Вялікім Салёным возерам.

Самы высокі пункт хрыбта — г. Нібо (3636 метраў), трайная вяршыня, якая ўзвышаецца над г. Нефаем. У некаторых месцах горы крута падымаюцца над далінай ад 1320 м да 3400 м. Сярод іншых прыкметных вяршынь — гара Цімпанагос, масіўная вяршыня, якая навісла над паўночнай часткай акругі Юта. Таксама прыкметнымі пікамі Самотны пік (англ.: Lone Peak), Твін Пікс (англ.: Twin Peaks) і гара Алімп (англ.: Mount Olympus).

Хоць пікі хрыбта Уосач і дасягаюць вышыні больш за 3600 м, яны не асабліва высокія ў параўнанні са Скалістымі гарамі Каларада ці нават з гарамі Юінта (іншая асноўная частка Скалістых гор у штаце Юта).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]