Упадзіна Конга
Jump to navigation
Jump to search

Басейн ракі Конга, цэнтральную частку якога складае ўпадзіна Конга)
Упадзіна Конга — плоскае паніжэнне (дыяметр каля 1000 км) у Цэнтральнай Афрыцы, на вышыні 300-500 м. Апраўленая ступеністымі плато і пласкагор'ямі; адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы. Дрэнуецца ракой Конга (Заір).
Расліннасць: суцэльнае покрыва густых вільготных вечназялёных і лістападных-вечназялёных трапічных лясоў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча складае каля 1 мільёна км²; яе працягласць з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход - прыкладна 1 000 км. Галоўная рака - Конга (Луалаба), якая мае шматлікія прытокі - Лаламі, Чуапа, Убангі, Касаі (Ква). Таксама на тэрыторыі ўпадзіны маецца шмат азёр і балот.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.405