Касаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касаі
Характарыстыка
Даўжыня 2000 км
Басейн 880 200 км²
Расход вады 10 000 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне плато Лунда
 • Каардынаты 10°57′37,50″ пд. ш. 19°18′56″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Конга
 • Каардынаты 03°10′35″ пд. ш. 16°11′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма рака Конга

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каса́і (у ніжнім цячэнні — Ква)[1] — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, левы прыток ракі Конга.

Даўжыня ракі 2000 км, плошча вадазбору 880,2 тыс. км²[1]. Выток ракі знаходзіцца ў Анголе, на плато Лунда, далей рака ўтварае мяжу Анголы і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК), працякае па ўпадзіне Конга, упадае ў Конга каля горада Кіншаса. У ніжнім цячэнні рэчышча Касаі ўтварае возрападобныя пашырэнні да 6 км. Да найбольш значных прытокаў Касаі адносяцца рэкі Лупуа, Фімі, Кванга і Санкуру. Кароткі ўчастак ракі Касаі ад упадзення ў яе Фімі да ракі Конга вядомы як рака Ква.

Расход вады ў вусці ад 5000 да 20 000 м³/с, сярэдні — 10 000[1] м³/с. Басейн у асноўным займаюць экватарыяльныя вільготныя джунглі. Паводкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 790 км ад вусця. На тэрыторыі Конга буйная прыстань Ілеба[1].

Зноскі

  1. а б в г Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633—634. — 672 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]