Перайсці да зместу

Урад Эстоніі ў эміграцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урад у выгнанні
Урад Эстоніі ў эміграцыі
эст.: Eesti valitsus eksiilis
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1940 — 1992

Сталіца Стакгольм, Осла, Лондан, Вашынгтон
Мова(ы) эстонская
Афіцыйная мова эстонская мова

Урад Эстоніі ў эміграцыі — Урад Эстоніі ў эміграцыі захоўваў фармальна-юрыдычную пераемнасць з апошнім урадам Эстоніі да савецкай анексіі ў 1940 г. да 1992 г. Але нягледзячы на гэты, да сённяшняга дня існуе т.зв. урад Ныме, які дзейнічае на тэрыторыі Эстоніі.

Дзейнасць Урада падчас савецкай анексіі і нацысцкай акупацыі (1940 — 1945)

[правіць | правіць зыходнік]

17 чэрвеня 1940 г. савецкія войскі і Балтыйскі флот, падраздзяленні НКУС СССР пачалі ваенную аперацыю па анэксіі тэрыторыі Эстоніі. Вышэйшае кіраўніцтва Эстоніі прыйшло да высновы пра бессэнсоўнасць супраціву і пра неабходнасць пайсці на саступкі ў вобласці ўнутранай палітыкі. 21 чэрвеня 1940 г. урад Ю. Улуатса падаў у адстаўку, і прэзідэнт К. Пятс, пад націскам савецкага прадстаўніка ў Эстоніі А. Жданава быў вымушаны прызначыць камуніста І. Барбаруса новым прэм'ер-міністрам. Неўзабаве і сам К. Пятс быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам сям'ёй у СССР. Але новы ўрад на чале з І. Барбурасам не быў прызнаны ні адной дзяржавай, акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, што дало падставы Ю. Улуатсу і іншым дзяржаўным і палітычным дзеячам, якія пазбеглі арышту, спасылаючыся на арт. 46 Канстытуцыі Эстоніі 1938 г. («у выпадку, калі Прэзідэнт пакінуў сваю пасаду, ці не можа выконваць свае абавязкі, то гэтыя абавязкі ўскладаюцца на прэм'ер-міністра») стварыць урад у эміграцыі. Юрыдычныя падставы для такога акта падаюцца спрэчнымі, бо ўрад Ю. Улуатса быў адпраўлены ў адстаўку яшчэ дзеючым прэзідэнтам, і ім жа быў прызначаны новы старшыня ўраду.

Скарыстаўшыся германскім уварваннем на тэрыторыю СССР, «група Улуатса» спадзявалася зноў прыйсці да ўлады. 2728 ліпеня 1941 г. па ініцыятыве Ю. Улуатса ў Тарту адбылася канферэнцыю, на якой абмяркоўвалася становішча ў Эстоніі. На канферэнцыі быў падпісаны мемарандум, які змяшчаў зварот да германскага ўраду, у якім прапаноўвалася стварыць новы ўрад, аднавіць дасавецкі дзяржаўны лад і правесці мабілізацыю. Але, афіцыйнага адказу на яго так і не было.

Пасляваенная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

9 студзеня 1945 г. памёр ад хваробы Ю. Улуатс. Яго пераемнікам на пасадзе стаў Аўгуст Рэй, які займаў пасаду міністра замежных спраў у праіснаваўшым 2 дні ўрадзе О. Ційфа. Але афіцыйна, А. Рэй абвясціў урад на выгнанні толькі 12 студзеня 1953 г. у Осла (Нарвегія).

16 ліпеня 1992 г. урад у выгнанні выдаў Дэкларацыю, у якой прызнаваў прэзідэнта суверэннай постсавецкай Эстоніі Л.-Г. Меры, і абвяшчаў аб спыненне сваёй дзейнасці. У той жа час, група на чале з М. Мацісэнам адмовілася прызнаваць роспуск ураду, бо постсавецкая эстонская палітычная эліта атрымала ўладу ад савецкіх акупацыйных органаў, а не згодна з Канстытуцыяй 1938 г. У дадатак М. Мацісэн апеляваў знаходжаннем расійскіх ваенных падраздзяленняў на тэрыторыі незалежнай Эстоніі (былі выведзены ў 1994 г.). У выніку раскола, М. Мацісэнам быў створаны т.зв. урад Ныме, які дзейнічае да сённяшняга дня на тэрыторыі Эстоніі.

Старшыні ўрада

[правіць | правіць зыходнік]
# Імя Арыгінальнае імя Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Партыя
Прэм'ер-міністры в.а. Прэзідэнта Эстоніі
- Юры Улуатс (1890 — 1945) Jüri Uluots 21 чэрвеня 1940 9 ліпеня 1945
- Аўгуст Рэй (1886 — 1963) August Rei 9 студзеня 1945 29 сакавіка 1963
- Аляксандр Варма (1890 — 1970) Aleksander Warma 30 сакавіка 1963 23 снежня 1970
- Тыніс Кінт (1896 — 1991) Tõnis Kint 23 снежня 1970 1 сакавіка 1990
- Генрых Марк (1911 — 2004) Heinrich Mark 1 сакавіка 1990 8 кастрычніка 1992

Зноскі

  • Ant, J. August Rei — Eesti riigimees, poliitik, diplomaat / Jüri Ant; [toimetanud H. Tamman; kujundanud K. Müller]. — Tartu: Rahvusarhiiv, 2012. — 359 lk.: ill., portr.