Урад нацыянальнай згоды (Лівія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урад нацыянальнай згоды
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Лівія
Дата стварэння 12 сакавіка 2016[1]
Папярэдняе ведамства Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс
Дата скасавання 15 сакавіка 2021
Заменена на Урад нацыянальнага адзінства 2021 года
Штаб-кватэра

Урад нацыянальнага адзінства (згоды)[2] — часовы ўрад Лівіі, утвораны па згодзе з Лівійскім палітычным дагаворам, падпісаным 17 снежня 2015 года. Сфармаваны пры падтрымцы Савета бяспекі ААН, разам з Прэзідэнцкім саветам, які выконвае пасаду кіраўніка дзяржавы. Урад нацыянальнага адзінства з’яўляўся міжнародна прызнаным, легітымным урадам Лівіі. 31 снежня 2015 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Агіла Салах Іса заявіў, што палата падтрымлівае новы ўрад.

Урадам нацыянальнага адзінства кіраваў прэм’ер-міністр Фаіз Сарадж. Першае пасяджэнне кабінета адбылося 2 студзеня 2016 года ў Тунісе. Сарадж, члены Прэзідэнцкага савета і міністры прыехалі ў Трыпалі, сталіцу Лівіі, 30 мая 2016 года.

У сакавіку 2019 года орган уступіў у канфлікт з камандуючым лівійскай арміяй Халіфам Хафтарам, які паставіў мэтай зрынуць урад.

УНЗ знік пасля таго, як у 2021 годзе супрацьстаялыя сілы зацвердзілі часовы аб’яднаны ўрад, якое павінна было дзейнічаць да правядзенне ўсеагульных выбараў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]