Ураўненне Клапейрона—Клаўзіуса
Выгляд
Ураўне́нне Клапейро́на—Кла́ўзіуса — дыферэнцыяльнае ўраўненне, якое устанаўлівае сувязь паміж ціскам і тэмпературай чыстага рэчыва ў станах, што адпавядаюць фазавым пераходам І роду (выпарэнню, плаўленню, сублімацыі і інш.).
Мае выгляд:
дзе p — ціск, T — абсалютная тэмпература, r — удзельная цеплата фазавага пераходу і ΔV — рознасць удзельных аб'ёмаў фаз рэчыва.
Ураўненне прапанавана ў 1834 годзе Б. П. Э. Клапейронам і ўдасканалена ў 1850 годзе Р. Ю. Э. Клаўзіусам. Можа выкарыстоўвацца для вызначэння кожнай з велічынь, што ў яго ўваходзяць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 319.