Усама Хамада
Усама Хамада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1979 |
Усама Хамада (араб. أسامة حماد; нар. 1979) — лівійскі дзяржаўны дзеяч. 16 мая 2023 года Палатай прадстаўнікоў прызначаны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай стабільнасці[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Адждабіі. З’яўляўся сынам Саада Хамада, прафесара шарыяцкіх навук.
Скончыў нафтавы ўніверсітэт «Яркая зорка» (г. Брэга), дзе атрымаў ступень бакалаўра. Потым вучыўся на магістра ў Малайзіі, а затым вярнуўся ў Лівію, каб у канчатковым выніку абараніць доктарскую ступень па хіміі нафты.
У 2013 годзе ўзначаліў урадавую камісію па атамнай энергіі. Працаваў старшынёй упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва. У 2016 годзе ў кабінеце Фаіза Сараджа, які падчас другой грамадзянскай вайны ўзначальваў Урад нацыянальнага адзінства, атрымаў пасаду міністра фінансаў[2]. У 2018 годзе звольнены з-за падтрымкі праціўнікаў Сараджа — Палаты прадстаўнікоў і Лівійскай нацыянальнай арміі. Пасля завяршэння вайны ў новым аб’яднанным урадзе стаў міністрам планавання і фінансаў.
16 мая 2023 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Хамаду прэм’ер-міністрам замест Фатхі Башагі[3]. На сваёй пасадзе адзначыўся ўжо ў верасні, калі кіраваў ліквідацыяй наступстваў шторму «Даніэль»[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Libya parliament suspends rival eastern-based PM Bashagha (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 мая 2023.
- ↑ Zaptia, Sami (2 January 2016). "Serraj holds GNA meeting in Tunis". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 27 January 2016.
- ↑ من هو أسامة حماد المكلف بتسيير مهام رئاسة الحكومة الليبية؟ - Who is Osama Hammad, who is assigned to run the duties of the presidency of the Libyan government?(нявызн.). alwatan-ly.com (17 мая 2023).
- ↑ Werfali, Ayman (2023-09-12). "Eastern Libya authorities say 2,000 dead in flood, thousands missing". Reuters(англ.). Праверана 2023-09-12.