Перайсці да зместу

Вуліца Свярдлова (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Успенская вуліца (Магілёў))
Свярдлова
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Успенская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Свярдлова (руск.: улица Свердлова)  — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва.

Вуліца Свярдлова на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года

Вуліца існавала ў Задубравенскім пасадзе з XVII ст.[1] Гістарычная назва Успенская вуліца ад Успенскай царквы, якая знаходзілася ў пачатку вуліцы каля Дняпра. У савецкі час перайменаваная ў гонар рэвалюцыянера, савецкага і партыйнага дзеяча Якава Свярдлова.

Успенская царква пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны, у 1950-я гады была знесена савецкімі ўладамі.

Дом № 24

Забудавана пераважна дамамі сядзібнага тыпу.

Дом № 11
  • № 24 - драўляны жылы дом на мураваным цокалі.
  • № 11 - драўляны жылы дом.

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.