Успенскі сабор (Варна)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Кафедральны сабор Унебаўзяцці Багародзіцы | |
|---|---|
| Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица | |
| | |
| 43°12′19″ пн. ш. 27°54′36″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Варна |
| Канфесія | Балгарская праваслаўная царква |
| Епархія | Diocese of Warna and Veliki Preslav[d] |
| Дата заснавання | 1880 |
| Будаўніцтва | 1880—1886 гады |
| Матэрыял | камень[d] |
| Стан | дзеючы |
Успенскі сабор (балг.: «Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица» або Катедрален храм «Успение Богородично») — найбуйнейшы храм горада Варна ў Балгарыі і кафедральны сабор Варненскай мітраполіі Балгарскай праваслаўнай царквы.
Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Кірыла і Мяфодзія. Трохнефны купальны сабор быў афіцыйна адкрыты ў 1886 годзе як помнік вызвалення Варны ад асманскага валадарства. Адносіцца да кафедры мітрапаліта Варненскага[1].
Храм знакаміты выдатным зборам ікон, фрэсак і вітражоў. Большасць фрэсак унутры напісана ўжо пасля Другой сусветнай вайны. У час нядзельных і святочных набажэнстваў тут можна пачуць спевы самага вядомага балгарскага мужчынскага хору. У вячэрні і начны час храм падсвятляецца[2].
Зноскі
- ↑ Успенский собор/Варна/Болгария/Европа :: Достопримечательности мира — WorldPOI(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 12 ліпеня 2016.
- ↑ Виртуальная Европа/Варна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Успенскі сабор (Варна)- Катедрален храм-паметник «Успенне Пресвятия Багародзіцы» (балг.)
