Усходняя вуліца (Наваполацк)
Appearance
Усходняя вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 200 м |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Усходняя вуліца (трансліт.: Uschodniaja vulica, руск.: Восточная улица) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне дыспетчарскай станцыі гарадскога транспарту «Падкасцельцы». Цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Палявой да вуліцы Рачной уздоўж вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае 200 метраў. Забудавана індывідуальнымі дамамі катэджнага тыпу. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.