Уільям Кемдэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Камдэн
William Camden
William Camden by Marcus Gheeraerts the Younger.jpg
Дата нараджэння 2 мая 1551(1551-05-02)
Месца нараджэння Лондан, Англія
Дата смерці 9 лістапада 1623(1623-11-09) (72 гады)
Месца смерці Чызлхерст, Кент, Англія
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, геральдыст
Навуковая сфера гісторык, археолаг
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт
Вядомы як аўтар «Britannia»
Commons-logo.svg Уільям Камдэн на Вікісховішчы

Уільям Кемдэн (англ.: William Camden) (2 мая 1551 — 9 лістапада 1623) — англійскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археолаг.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Усё жыццё Кемдэн збіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалогіі Англіі. Вынікам яго шматгадовых даследванняў было з'яўленне ў 1586 сачынення «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненне, за якое сучаснікі называлі Кемдэна «англійскім Страбонам», мела вялікі поспех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданняў (англійскі пераклад яго з'явіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, з істотнымі дапаўненнямі Richard Gough).

Іншыя працы Кемдэна: спіс эпітафій Вэстмінстэрскага абацтва (1600), збор старажытных хронікаў (Франкфурт, 1603), нарыс валадарыння Лізаветы І «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на англійскую і французскую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэння валадарыння Лізаветы) і інш. У гонар заслугаў Кемдэна яго імем названае гістарычнае таварыства (Camden-Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыданных матэрыялаў па гісторыі Англіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]