Уінсар[3] (англ.: Windsor) — горад на поўдні Канады, у правінцыі Антарыа. Заснаваны ў сярэдзіне 1720-х гадоў. Насельніцтва — 211 000 жыхароў, з прыгарадамі 320 000 (перапіс 2011 года). Горад размешчаны на беразе ракі Дэтройт. На процілеглым беразе ракі знаходзіцца амерыканскі горад Дэтройт. Уінсар злучаны з Дэтройтам мостам і тунэлем. Вытворчасць абсталявання для аўтамабільнай прамысловасці. Таксама развіты фармацэўтычная, хімічная прамысловасці і металургія.