Уладзімір Анатольевіч Піпін
Уладзімір Анатольевіч Піпін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d] |
Вучоба |
Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. 10 студзеня 1972, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1991 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].
З 2005 года працуе на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладае акадэмічны рысунак, дэкаратыўную пластыку і архітэктоніку. Распрацаваў метадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефа»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.
Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазіцыі «Тэатр», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцця» (Мінск)[1], памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» ў Полацку (арх. А. Сардараў)[3][4], помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)[5].
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[1].
Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Канстанцінам Касцючэнкам)[6].
Зноскі
- ↑ а б в Піпін Уладзімір Анатольевіч
- ↑ Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры Архівавана 2 верасня 2019.
- ↑ Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з’явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці Архівавана 25 верасня 2019.
- ↑ «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». 19 Чэрвеня 2017
- ↑ Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме 22.08.2019
- ↑ У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну