Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці
Выгляд
Помнік | |
Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці | |
---|---|
55°29′09″ пн. ш. 28°45′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Скульптар | Уладзімір Піпін. |
Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці — памятны знак у Полацку. Размясціўся памятны знак на беразе р. Заходняя Дзвіна каля Сафійскага сабора. Праца скульптара Уладзіміра Піпіна.
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя ўяўляе сабой: з аднаго боку – калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, з другога – ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу. На шчытах, злучаных паміж сабой у адзіную звязку, адлюстраваны партрэтныя выявы знакамітых гістарычных асоб – ад легендарнага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, а з адваротнага боку – захаваныя вехі станаўлення дзяржаўнасці[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малашэня, Л. Ладдзя на хвалях вечнасці / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 5 ; 12 мая. – С. 3.