Уладзімір Георгіевіч Каменскі
Уладзімір Георгіевіч Каменскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў | ||||||
Папярэднік | Іосіф Рыжыкаў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 12 ліпеня 1909 | ||||||
Смерць | 10 ліпеня 1980 (70 гадоў) | ||||||
Жонка | Ніна Васілеўна Каменская | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (12 ліпеня 1909, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — 10 ліпеня 1989) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі[1]. Бацька працаваў на чыгунцы.
З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу.
З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.
З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР[1].
З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[1].
Член ЦК КПБ у 1956—1971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1971 гадах[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- ↑ а б в Его имя носит наш колледж.
- ↑ Каменский Владимир Георгиевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 269. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Его имя носит наш колледж (руск.)(недаступная спасылка). Минский государственный профессионально-технический колледж строителей имени В.Г. Каменского. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021.
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Памерлі ў 1989 годзе
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Міністры гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР
- Члены ЦК КПБ
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ