Іосіф Іванавіч Рыжыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Іванавіч Рыжыкаў
Іосіф Іванавіч Рыжыкаў.jpg
сцяг
1-ы міністр жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
26 сакавіка 1946 — 1953
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік: ён сам, як наркам
Пераемнік: Уладзімір Каменскі
сцяг
1-ы наркам жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
23 верасня 1944 — 26 сакавіка 1946
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: ён сам, як міністр
сцяг
1-ы Сакратар па лясной прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
1-ы наркам прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
26 красавіка 1940 — 26 сакавіка 1941
Прэм’ер-міністр: Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: ?
сцяг
1-ы наркам лясной прамысловасці БССР
1937 — ліпень 1938
Прэм’ер-міністр: Кузьма Кісялёў
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Вульф Гайсін
 
Партыя: УКП(б) (1917)
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 2 верасня 1893(1893-09-02)
в. Рацава Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці
Смерць: 10 снежня 1979(1979-12-10) (86 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Масквы»

Іо́сіф Іва́навіч Ры́жыкаў (2 верасня 1893, в. Рацава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 10 снежня 1979) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Другую сусветную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19041914 гадах працаваў па найму, быў батраком, рабочым[1].

З 1914 года ў арміі, з 1918 года у НК, асобым аддзеле Чырвонай Арміі, начальнік пагранучастка.

З 1923 года на гаспадарчай і партыйнай рабоце, з 1934 года ў Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, наркам лясной прамысловасці БССР, з 1939 года 1-ы сакратар Гродзенскага райкама КП(б)Б, наркам прамысловасці будматэрыялаў БССР.

У Другую сусветную вайну сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, намеснік начальніка БШПР, прадстаўнік ЦШПР і член ваенсавета Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.

З 1944 года наркам, міністр, а з 1953 года 1-ы намеснік міністра жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 19581959 гадах намеснік міністра будаўніцтва БССР.

Член ЦК КПБ у 19291930, 19341938, 19521954 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Член ЦВК БССР у 19311935 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471959 гадах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны шасцю ордэнамі, у тым ліку двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. С. 51

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. ISBN 978-985-01-0836-4., С. 51—52
  • Рыжиков Иосиф Иванович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 545. — 737 с.