Уладзімір Вітальевіч Далгіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Далгіх)
Уладзімір Вітальевіч Далгіх
Дата нараджэння 26 лютага 1969(1969-02-26) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Уладзімір Вітальевіч Далгіх (26 лютага 1969, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана), Джэймс («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Палемон («Ундзіна[en]» Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Спартак («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Феб («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]