Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж  (БДХГК)
Год заснавання 1945
Тып каледж і гімназія
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас г. Мінск, вул. Прытыцкага 35
balletcollege.by

Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж (БДХГК) — адзіная у Беларусі навучальная ўстанова па падрыхтоўцы артыстаў балета[1], размешчаная ў Мінску па адрасе вул. Прытыцкага 35. Навучанне дзённае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў Мінску ў 1945 годзе як Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Яго стварэнне падрыхтавана развіццём прафесійнага харэаграфічнай адукацыі на Беларусі, якая бярэ пачатак ад харэаграфічнага класа пры Беларускім музычным тэхнікуме1928), Беларускай студыі оперы і балета (19301933), балетнай школы пры Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР1934), харэаграфічнага аддзялення ў тэатральным вучылішчы1939). Арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком да 1949 года з'яўлялася З. Васільева.

У 1995 г. вучылішча пераўтворана ў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж (БДХК)[1]. У 1996/97 навучальным годзе працавала аддзяленне класічнага танца з 8-гадовым тэрмінам навучання (прымаюцца дзеці на базе 4 класаў агульнаадукацыйнай школы). Да 1992 існавала таксама аддзяленне народнага танца з 5-гадовым тэрмінам навучання. У 19951996 гадах у каледжы выдаваўся часопіс «Вестник» па праблемах балетнага мастацтва; выйшла 8 нумароў.

З 2009 года — гімназія-каледж. Сёння ў каледжы займаецца каля 285 навучэнцаў[1].

Педагогі і мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод педагогаў: А. Калядэнка, В. Лапо, К. Малышава, Н. Мікалаева, М. Пятрова, Г. Сінельнікава, В. Швяцова. Мастацкі кіраўнік Ю. Траян (з 1995). У розны час у каледжы працавалі: мастацкія кіраўнікі А. Мікалаева, І. Савельева; педагогі Л. Бржазоўская. Я. Глінскіх, В. Давыдаў, В. Дудко, А. Карзянкова(руск.) бел., У. Камкоў, Р. Красоўская, М. Красоўскі, Н. Малахава, Н. Младзінская, Н. Паўлава, Р. Сінёва, Л. Чахоўскі і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]