Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. К. Савіцкі)
Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі
Дата нараджэння 9 сакавіка 1960(1960-03-09) (64 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр
Тэатр

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі (9 сакавіка 1960, Баранавічы —) — беларускі тэатральны рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе скончыў Беларускі інстытут культуры. Працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра (г. Бабруйск) (1981—1987). У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1991 года арганізатар (разам з А. Маркевічам) і рэжысёр тэатра-студыі «Абзац». У 1993—2010 гадах рэжысёр Купалаўскага тэатра. З 2010 года — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаныя «Смерць Талеркіна» А. Сухава-Кабыліна, «Вечны Фама» Ф.Дастаеўскага, «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага, «Пігмаліён» Б.Шоў, «Крэслы» Э.Іянескі, «Восеньская саната» І.Бергмана.

У 1999 г. стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі на Таганцы пад кіраўніцтвам Юрыя Любімава. У 2008 г. стажыраваўся ў МХТ імя А. П. Чэхава пад кіраўніцтвам Алега Табакова.

Значны перыяд творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай літаратуры — сучаснай і класічнай: «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага, «Балада пра каханне» паводле «Альпійскай балады» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча (усе спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра; інсцэніроўкі літаратурных твораў належаць У.Савіцкаму).

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў «Ветрагоны» У. Галубка і «Апошнія сведкі» С. Алексіевіч.

На сцэне Беларускага тэатра юнага гледача паставіў спектаклі: «Крыху пяшчоты», «Міхалава зямля», «Пан міністар», «Майго юнацтва крылы».

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтар дзевяці інсцэніровак па матывах нацыянальнай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на драматургічных конкурсах, абвешчаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабалеўскі А. В. Савіцкі Уладзімір Канстанцінавіч// Тэатральная Беларусь. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 326.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]