Перайсці да зместу

Уладзімір Шнэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Шнэк)
Уладзімір Шнэк
Род дзейнасці пісьменнік, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 23 сакавіка 1927(1927-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1995(1995-02-03) (67 гадоў)
Месца смерці
Бацька Сцяпан Шнэк
Альма-матар
Член у

Уладзімір Шнэк (23 сакавіка 1927, Менск — 3 лютага 1995, Мельбурн, Аўстралія; Псеўданімы: Случанскі) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай дыяспары.

Сын Сцяпана Шнэка, брат Алега Шнэка. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе Беларускай краёвай абароны. Летам 1944 года пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Германіі жыў у лагерах для перамешчаных асоб, займаўся скаўтынгам. У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне.

Хутка па прыездзе ў Аўстралію далучыўся да беларускай грамады ў Мельбурне, стаў сябрам Аддзелу Беларускага Аб’яднання ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі «Зьвяз імя Ўсяслава Чарадзея». Прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады. З 1956 года старшыня аддзела Беларускага аб’яднання ў штаце Вікторыя. У 1958—1961 гг. завочна вучыўся ў Мастацкім Інстытуце ў Мельбурне, далучыўся да Згуртавання Мастакоў у Вікторыі. У 1969—1972 гг. вучыўся у Каралеўскім Інстытуце Тэхналогіі ў Мельбурне, дзе атрымаў дыплом механічнага чарцёжніка.[1]

З 1982 года начальнік краёвага штаба БКА, палкоўнік у структуры гэтай арганізацыі. З 1986 года намеснік начальніка галоўнага штаба Беларускага вызвольнага фронта. Удзельнічаў у Канферэнцыях Сусветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Тайбэі (1987, 1989), 10-м Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. — сакратар управы БЦК ў Вікторыі. Быў удзельнікам Першага з’езда беларусаў свету.

Памёр 3 лютага 1995 года.

Выдаваў часопіс «На варце» як орган Краёвага Штабу БВФ і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984).

Зноскі

  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9