Сцяпан Шнэк
| Сцяпан Шнэк | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1900 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 студзеня 1952 (51 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Дзеці | Уладзімір Шнэк і Алег Шнэк |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Званне |
|
| Камандаваў |
|
Сцяпан Шнэк (псеўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі; 12 кастрычніка 1900, в. Лядна, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 19 студзеня 1952, Мельбурн, Аўстралія) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі. Бацька пісьменніка Уладзіміра Шнэка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1930—1936 гадах з невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Затым кіраваў Домам палітпрасветы ў Чыце Забайкальскай ваеннай акругі. У 1938 годзе выключаны з партыі і звольнены з арміі.
Восенню 1939 года вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе.
У 2-ю сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў службу парадку ў Слуцку, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны па Слуцкай акрузе. Вясной 1944 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Радаслава Астроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.
Пасля вайны, некаторы час працаваў у Францыі, потым з сям’ёй жыў у лагерах для перамешчаных асоб (DP) у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча (Ватэнштэт)[4]. 20 мая 1950 года прыехаў у Аўстралію, па прыбыцці ў Мельбурн адразу адпраўлены з сям’ёй у часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля Банагіля. Спачатку працаваў у Сіднеі (Новы Паўднёвы Уэльс), потым пераехаў да сям’і ў Мельбурн[5]. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[6].
Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псеўданімам Янка Нясцерпны.
Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам[7]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фокнер (каля Мельбурна).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з Яўгеніяй Даўгалевіч, яны мелі 3 дзяцей:
- Уладзіміра Шнэка
- Алега Шнэка
- Ліну Шнэк
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240—248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 502—516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.[8]
- «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138—140.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): Дакуманты і матэрыялыматар'ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай цэнтральнай рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 100 — 101.
- ↑ Грыбоўскі, Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць / Юры Грыбоўскі // Беларускі гістарычны агляд. — 2007. — Т. 14. — Сш. 1—2 (26—27). — Снежань. — С. 97—140. — С. 130.
- ↑ Шнэк, С. Узброеная Случчына... — С. 44. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 3. Арт. 20.
- ↑ Максімюк, Я. — С. 39.
- ↑ Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 333—334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
- ↑ Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.
- ↑ Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум… — С. 503.
- ↑ Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 2455. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.
- Гардзіенка Н. С. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 440. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
- Трагедыя адной беларускай сям’і // Бацькаўшчына. — 1952. — № 13 (92). — 30 сакавіка. — С. 4.
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Мельбурне
- Пахаваныя ў штаце Вікторыя
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі РВСП імя Пятра Вялікага
- Асобы
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
- Імігравалі ў Францыю з Беларусі
- Імігравалі ў Германію з Беларусі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Імігравалі ў Аўстралію з Беларусі