ФК Полацк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Будаўнік Полацк)
Полацк
ФК Полацк.gif
Заснаваны 2004
Расфарміраваны 2013
Горад Полацк, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасць: 5000
Прэзідэнт Уладзімір Арэстаў
Галоўны трэнер Яраслаў Камарыцкі (в.а.)
Чэмпіянат Першая ліга
2013 16 месца

ФК Полацк — былы беларускі футбольны клуб з горада Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19941996 у Трэцяй лізе выступаў полацкі клуб «Будаўнік», але ў сезоне 1996 ён быў выключаны з лігі і спыніў існаванне.

У 2004 быў заснаваны новы клуб — «Полацк», які праз два гады атрымаў месца ў Першай лізе.

2013[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сезону 2013 каманда адразу апынулася ў ніжняй палове табліцы. І калі спачатку полацкі клуб стабільна атрымліваў ачкі (у 4-м туры быў пераможаны будучы чэмпіён Першай лігі «Слуцк»), то пасля каманда апынулася ў зоне вылету.

У гэты ж час вельмі пагоршылася фінансавая сітуацыя ў клубе, з-за чаго «Полацк» пакінулі амаль усе ігракі і галоўны трэнер Аляксандр Трайдук, паставіўшы пад сумнеў далейшае выступленне ў Першай лізе. У выніку было выло вырашана ствараць новую каманду на аснове клуба «Полацкгаз», які выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. На пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны вядомы спецыяліст Вячаслаў Акшаеў[1]. Але гэтыя планы не былі рэалізаваны, і ў выніку ў канцы жніўня «Полацк» зняўся з чэмпіянату[2].

Але трохі пазней было вырашана, што «Полацк» усё ж працягне ўдзел у Першай лізе[3]. Новая каманда была ўтворана галоўным чынам з футбалістаў «Полацкгаза», якія адначасова працягвалі выступаць у чэмпіянаце вобласці. Вячаслаў Акшаеў так і не стаў галоўным трэнерам, выканаўцам абавязкаў стаў ігрок новага складу Яраслаў Камарыцкі[4]. Новы аматарскі склад правёў у другой палове турніру 15 сустрэч, і ва ўсіх атрымаў паражэнні. У выніку «Полацк» заняў апошні радок і вылецеў з Першай лігі.

У сезоне 2014 «Полацк» не стаў удзельнічаць у Другой лізе. Футбалісты, якія выступалі за клуб у другой палове 2013 года, у большасці працягнулі гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці за «Полацкгаз», а футбольны клуб «Полацк» спыніў існаванне.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994—1995: «Будаўнік»
  • 1996: «Спартак»
  • 1996: «Будаўнік»
  • 2004—2013: «Полацк»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994–95 Трэцяя - Б (Д3) 12 22 3 3 16 18–55 9
1995 Трэцяя - Б (Д3) 13 12 0 2 10 8–42 2
1996 Трэцяя - Б (Д3) Зняты пасля 10-га тура, усе матчы ануляваны
2004 Другая (Д3) 10 24 5 8 11 22–33 23 1/32 фінала
2005 Другая (Д3) 5 26 14 5 7 47–31 47 1/8 фінала Атрыманне месца ў Першай лізе
2006 Першая (Д2) 6 26 11 4 11 36–41 37 1/8 фінала
2007 Першая (Д2) 11 26 6 5 15 26–49 23 1/32 фінала
2008 Першая (Д2) 12 26 6 5 15 20–36 23 1/32 фінала
2009 Першая (Д2) 12 26 6 4 16 29–46 22 1/8 фінала
2010 Першая (Д2) 7 30 9 12 9 38–34 39 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 10 30 9 8 13 36–39 35 1/16 фінала
2012 Першая (Д2) 12 28 7 5 16 24–55 26 1/16 фінала
2013 Першая (Д2) 16 30 2 4 24 10–92 10 1/8 фінала Вылет у Другую лігу,
спыненне існавання

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]