ФК Мантажнік Мазыр
Мантажнік | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2015 |
Горад | Мазыр, Беларусь |
Стадыён | «Палессе», Козенкі |
Прэзідэнт | Трафім Калач |
Галоўны трэнер | Вячаслаў Шэўчык |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2016 | 8 месца |
«Мантажнік» — беларускі футбольны клуб з Мазыра. Заснаваны ў 2015 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Клуб быў заснаваны ў 2015 годзе пры падтрымцы мазырскага мантажнага ўпраўлення ААТ «Гомельтэхмантаж» і ў 2015 годзе выступаў у першынстве Мазыра, дзе заняў 3-е месца[1]. У 2016 годзе каманда, узмацніўшыся былымі ігракамі калінкавіцкай «Вертыкалі» і мазырскай «Славіі», заявілася ў Другую лігу Беларусі. Пры гэтым каманда засталася аматарскай, большасць ігракоў працаўладкавана на мантажным упраўленні. У першым сезоне «Мантажнік» здолеў замацавацца ў якасці серадняка чэмпіянату і заняў выніковае 8-е месца з 13.
У сакавіку 2017 года клуб спачатку пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, але потым адмовіўся ад выступлення. У сакавіку 2018 года клуб меў намер зноў далучыцца да Другой лігі[2], аднак у выніку не быў уключаны ў канчатковы спіс удзельнікаў[3].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Другая (Д3) | 8 | 24 | 8 | 6 | 10 | 33–37 | 30 | 1/32 фіналу | |
2018 | 1/32 фіналу | |||||||||
2019 | 1/32 фіналу | |||||||||
2020 | 1/64 фіналу |
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Лукашэвіч (пачатак 2016)
- Вячаслаў Шэўчык (з 2016)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце teams.by (руск.)