ФК Спортынг Лісабон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спортынг
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыу Жазэ Алваладэ
Умяшчальнасць: 50 049
Прэзідэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2018/19 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Спортынг» (парт.: Sporting) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. 18-разовы чэмпіён Партугаліі, 17-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клуб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 года, ён з’яўляецца клуб «Вялікай тройкі» (парт.: Tres Grandes) футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і футбольным клубам «Порту». У спартыўным клубе «Спортынг», куды ўваходзяць не толькі футбольныя ігракі, але і спартсмены іншых відаў спорту, налічваецца звыш за 100 тысяч зарэгістраваных членаў[1]. Спартсмены і заўзятары часцяком называюць сябе «ільвамі» (парт.: Leões). На працягу першага стагоддзя існавання клуба, каманда і спартсмены заваявалі 3 спартыўныя алімпійскія залатыя медалі, а таксама шмат сярэбраных і бронзавых медалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У перыяд стварэння клуба Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клуб Еўропы. На сёння колькасць прыхільнікаў клуба па ўсім свеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з членаў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клуб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам з іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бенфікай». «Спортынг» з’яўляецца трэцім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Клуб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартыўна-грамадскага таварыства, бо адны лічылі, што клуб павінен засяродзіць увагу на грамадскіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартыўныя аспекты клуба. Жуліа дэ Араўжа, які пасля стаў прэзідэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалоссі адбываліся не толькі ў дачыненні да размяшчэння клуба, бо ў клубе мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама і ў дачыненні да мэтаў клуба — перавага сацыяльных або спартыўных аспектаў клуба.

Гэты перыяд нявызначанасці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж дзвюма бакамі. Жазэ Гаваза быў адным з першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клуба і разам з дзвюма дзясяткамі іншымі членаў, заснаваў яшчэ адзін клуб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэнне новага клуба і даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе і па сёння размяшчаецца клуб, а таксама стаў старшынёй савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клуба.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Антоніа Адан 1987
3 Марока Аб Зухаір Федаль 1989
4 Уругвай Аб Себасцьян Каатэс Капітан каманды 1990
5 Партугалія Аб Нуну Мендыш 2002
6 Партугалія ПА Жуан Пальінья 1995
7 Бразілія ПА Бруну Табата 1997
8 Бразілія ПА Матэус Нуніс 1998
9 Славенія Нап Андраж Шпорар 1994
11 Партугалія ПА Нуну Сантуш 1995
14 Партугалія Аб Луіш Нету 1988
17 Партугалія ПА Жуан Марыу 1993
19 Партугалія Нап Тыягу Тамаш 2002
20 Эквадор Нап Гансала Плата 2000
23 Паўночная Македонія Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
24 Іспанія Аб Педра Пора 1999
26 Калумбія Аб Крысціян Борха 1993
28 Партугалія ПА Педру Гансалвіш 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
29 Бразілія Нап Луіс Феліпі 1993
40 Бразілія Бр Рэнан Рыбейру 1990
52 Партугалія Аб Гансалу Інасіу 2001
55 Партугалія Аб Вітарыну Антуніш 1987
68 Партугалія ПА Даніел Браганса 1999
72 Партугалія Аб Эдуарду Куарэжма 2002
73 Партугалія Аб Тыягу Ілоры 1993
76 Ангола Нап Бруну Гашпар 1993
77 Каба-Вердэ Нап Жавані Кабрал 1998
78 Партугалія ПА Рафаэл Камачу 2000
80 Партугалія ПА Радрыгу Фернандыш 2001
81 Партугалія Бр Луіш Максіміяну 1999
89 Гана Аб Лумар Агбеньюну 1996
90 Бразілія ПА Бруну Паўліста 1995
96 Партугалія Нап Жаэлсан Фернандыш 2003
99 Партугалія Бр Дыёгу Соза 1998

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]