Факстрот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіша 1915 года

Факстрот (англ.: foxtrot, fox-trot, fox trot, ад fox — ліса і trot — рысь, хуткі крок) — бальны танец. Музычны памер 4/4, тэмп умерана хуткі, рытм сінкапіраваны.

Узнік у ЗША, пасля 1912 года пашырыўся ў Еўропе. З сярэдзіны 1920-х гадоў з’явіўся так званы квік-факстрот (хуткі факстрот, квікстэп). Звычайны факстрот ва ўмерана хуткім тэмпе пачалі называць слоу-факстрот (павольны факстрот). Адзін з абавязковых у праграме сучасных бальных танцаў. Жанравыя рысы факстрота ўвасобілі ў сваіх творах Дж. Пучыні, Дз. Шастаковіч. Элементы факстрота ёсць у музыцы беларускіх кампазітараў С.Картэса, А.Мдывані, В.Помазава, В.Раінчыка, Дз. Смольскага ды інш.

З 1950-60-х гадоў атрымаў пашырэнне ў народным побыце Беларусі. Уваходзіць у рэпертуар народных інструментальных ансамбляў і асобных выканаўцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]