Фанеразой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фанеразойскі эон)

Фанеразой, фанеразойская эонатэма — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў агульнай стратыграфічнай шкалы, якое ахоплівае сукупнасць утварэнняў Зямлі, што залягаюць вышэй парод пратэразою.

Тэрмін "фанеразой" прапанаваў амерыканскі геолаг Дж.Чэдвік у 1930 г. Уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы. У геахраналагічнай шкале адпавядае эону і 3 аднайменным эрам. Працягласць 540 млн. г. Для фанеразою характэрна рэзкая дыферэнцыяцыя эндагенных і экзагенных геалагічных працэсаў, што праявілася ў блокавай будове літасферы і рухах літасферных пліт, павелічэнне платформавых структур, фарміраванні акіянаў і кантынентаў. У фанеразоі з'явіліся шкілетныя жывёлы, пашыраліся расліны на сушы, развівалася біясфера, адбыліся змены ў атмасферы, утвараліся арганагенныя пароды і біягенныя карысныя выкапні. Паводле этапаў развіцця арганізмаў свету для фанеразою складзены дэталёвыя стратыграфічная і геахраналагічная шкалы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.