Катархей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Катархей (грэч.: «ніжэй старажытнага»), таксама гадэй[1 1], хэдзій, азой, прэархей, прыской[1 2]геалагічны эон, інтэрвал геалагічнага часу, які папярэднічаў архею. Асадкавыя пароды з катархея невядомыя. Паводле сучасных уяўленняў, жыцця на Зямлі ў катархеі не было.

Пачаўся з утварэння Зямлі — каля 4,6 млрд гадоў таму. Верхняя мяжа праводзіцца па часе 4,0 млрд гадоў таму. Такім чынам, гэты эон ахоплівае першыя 600 млн гадоў гісторыі нашай планеты. У сучаснай геахраналагічнай шкале ён не падзелены на эры і перыяды.


Склад і будова першаснай Зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Зямля адразу пасля свайго ўтварэння была параўнальна халодным касмічным целам — тэмпература ў яе нетрах нідзе не перавышала тэмпературу плаўлення рэчыва. Яна мела дастаткова аднастайны склад, не існавала ні ядра, ні зямной кары.

Мяркуюць, што 5-4 млрд. гадоў таму назад за кошт радыеактыўнага распаду Зямля атрымлівала ў 5-6 разоў больш цяпла, чым зараз; большая была колькасць метэарытаў і сонечнай энергіі, якая дасягала паверхні Зямлі, паколькі атмасфера адсутнічала. Усё гэта абумовіла ўнутраны разагрэў Зямлі і выклікала зонную плаўку. Легкаплаўкія кампаненты рухаліся ўгару хутчэй за тугаплаўкія. Пад уплывам плаўкі пачаў фарміравацца базальтавы слой зямной кары: на паверхні Зямлі ўзніклі кальцавыя структуры, запоўненыя базальтавай лавай.

У папулярнай літаратуры распаўсюджана ўяўленне аб бурнай вулканічнай і гідратэрмальнай дзейнасці на паверхні Зямлі, якое не адпавядае рэчаіснасці. Вулканаў, што вывяргалі б на паверхню маладой Зямлі патокі лавы, фантанаў газаў і пароў вады ў тыя часы не было, як і не існавала ні гідрасферы, ні шчыльнай атмасферы[1]. Тая ж невялікая колькасць газаў і вадзяной пары, якія выдзялялася пры падзенні метэарытаў, паглыналася порыстым рэгалітам.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф нагадваў спярэшчаную метэарытамі паверхню Месяца, аднак быў згладжаны з-за моцных і практычна бесперапынных прыліўных землетрасенняў і складзены толькі манатонна цёмна-шэрым першасным рэчывам, пакрытым зверху тоўстым пластом рэгаліту.

Эвалюцыя сістэмы Зямля-Месяц[правіць | правіць зыходнік]

Суткі ў пачатку катархея доўжыліся 6 гадзін і былі прыблізна роўныя перыяду абарачэння Месяца, аднак апошні вельмі хутка ўзрастаў.

У пачатку катархея Месяц знаходзіўся на мяжы Роша, гэта значыць на адлегласці каля 17 тыс. км ад Зямлі, але адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам хутка павялічвалася (з хуткасцю каля 10 км/год). Да канца катархея хуткасць аддалення Месяца ад Зямлі знізілася да 4 см/год, а адлегласць паміж імі ў гэты час складала каля 150 тыс. км.

Адначасова на Месяцы адбываліся такія ж геалагічныя працэсы, утвараліся месяцовыя моры, запоўненыя базальтавымі лавамі. У адрозненне ад Зямлі, энергетычныя рэсурсы Месяца параўнальна хутка страціліся з-за яго малой масы. Мяркуюць, што зараз тэмпература ў глыбіні Месяца роўна 100°С, тэрмічная эвалюцыя нязначна працягваецца ў яго нетрах. У наш час Месяц можна разглядаць як аналаг старажытнай Зямлі. Але эвалюцыя Зямлі пайшла далей, тады як Месяц амаль не змяніўся за апошнія 3-3,5 млрд. гадоў. Такім чынам, Месяц можна прыняць за своеасаблівую мадэль Зямлі на самым пачатку геалагічнай гісторыі яе развіцця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003. — 74 с. ISBN 985-435-584-5
  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Сорохтин О. Г., Ушаков С. А. Происхождение земли и её догеологическая история // Развитие Земли. — М.: Изд-во МГУ, 2002. — 506 с.
  • Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Аід - у старажытных грэкаў бог царства памерлых".
  2. В. Б. Харланд называў гэты час «прыскойскиі перыяд».


  1. Сорохтин, Ушаков, 2002, с. 92-93