Фантан (Дзюшан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Duchamp Fountaine.jpg
Марсель Дзюшан[2]
Фантан. 1917
Матэрыял фарфор і алейныя фарбы
Музей Ізраіля, San Francisco Museum of Modern Art[d], Tate Modern[d], Philadelphia Museum of Art[d] і Eskenazi Museum of Art[d]
(інв. T07573[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фантан (англ.: Fountain) — найбольш вядомы рэдзі-мэйд, створаны Марселем Дзюшанам у 1917 годзе, які ёсць звычайным пісуарам з подпісам «R. Mutt» (Р. Дурань). Ён быў прадстаўлены як «фантан» для выстаўкі Таварыства незалежных мастакоў. Твор Дзюшана не быў афіцыйна адхілены камітэтам праз правіла, паводле якому ў мастакоў, якія заплацілі ўнёсак, усе працы мусілі быць прынятыя, але на агляд твор не быў выстаўлены. «Фантан» быў паказаны і сфатаграфаваны ў студыі Альфрэда Стыгліца[d]. Фота змешчанае ў часопісе The Blind Man, але арыгінал лічыцца згубленым. У цяперашні час у некалькіх музеях выстаўленыя копіі пісуара.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль за два гады да стварэння «Фантана» Марсель Дзюшан прыбыў у ЗША, дзе быў уцягнуты ў антырацыянальны і антымастацкі рух Дада ў Нью-Ёрку. Паводле адной з версій, стварэнне «Фантана» пачалося, калі Дзюшан пры пасрэдніцтве мастака Джозэфа Стэла і калекцыянера твораў мастацтва Уолтэра Арэнсберга купіў стандартную мадэль пісуара вытворчасці JL Mott Iron Works на Пятай авеню 118. Дзюшан прынёс пісуар у сваю студыю, павярнуў яго на 90 градусаў ад нармальнага палажэння і паставіў подпіс: «R. Mutt 1917»[3][4]. Паводле іншай версіі, у 1917 годзе Дзюшан даслаў ліст сваёй сястры, дзе пісаў, што адна з ягоных сябровак пад псеўданімам Рычард Мут падарыла яму парцалянавы пісуар у якасці скульптуры[5]. Дзюшан ніколі не прызнаваў супрацоўніцтва ў стварэнні «Фантана», але два чалавекі называюць сябе суаўтарамі: дадаістка Фрэйтаг-Ларынговен і Луіз Нортан[d], якая апублікавала ў часопісе The Blind Man эсэ, прысвечанае гэтаму твору[6].

Калі Дзюшан уваходзіў у склад рады Таварыства незалежных мастакоў, вакол «Фантана» распаліліся спрэчкі, таму што іншыя сябры таварыства не ведалі, хто быў аўтарам твора. Вынікам было вырашана не дапускаць твор на выстаўку. У знак пратэсту Дзюшан выйшаў з рады[7].

Другі выпуск часопіса The Blind Man апісвае спрэчкі вядомых дадаістаў (Беатрыс Вуд[d], Уолтэра Арэнсберга[d]) наконт таго, ці можна лічыць твор Дзюшана мастацтвам. Беатрыс адзначыла[8]:

" Не мае значэння, зрабіў Містэр Мут (Дзюшан) фантан сваімі рукамі альбо не. Ён АБРАЎ менавіта яго. Ён узяў непрыкметны прадмет побыту і размясціў кампазіцыйна так, што з новай назвай і пад новым вуглом погляду знікла яго старое ўтылітарнае прызначэнне, сфармаваўшы гэтым новае разуменне аб’екта. "

У абарону твора Беатрыс таксама дадала[9]:

" Адзіны від мастацтва, які ЗША падарыла свету — гэта сантэхніка і масты. "

Неўзабаве па паказе фантана ён знік. Паводле меркавання біёграфа Дзюшана Кэлвіка Томкінса, пісуар быў выкінуты як смецце[10].

Першая рэпрадукцыя «Фантана» была зробленая Дзюшанам у 1950 годзе, пазней таксама ў 1953 і 1963 гадах. У 1964 годзе іншымі мастакамі было зроблена 8 фантанаў-пісуараў[11]. Творы прадстаўленыя ў розных грамадскіх фондах: Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, мастацкім музеі Філадэльфіі, нацыянальнай галерэі Канады, Цэнтры Пампіду і Тэйт Модэрне. Усе восем экспанатаў былі створаныя з фаянсу, падобныя да арыгінальнай парцаляны з чорным подпісам[12].

Перадумовы стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак XX стагоддзі лічыцца эпохай радыкальных змен традыцыйнага паняцця ідэалаў і мастацтва. Так шырокай папулярнасцю стаў карыстацца імпрэсіянізм, быў утвораны больш радыкальны рух — дадаізм, сутнасць якога заключалася ў адмаўленні традыцыйнага паняцця рацыяналізму і логікі і паслядоўнае разбурэнне любой эстэтыкі[13]. У Еўропе і Амерыцы ўтвараліся новыя супольнасці мастакоў імпрэсіянізму і дадаізму[14]. Сам «фантан» ёсць відам тагачаснага інавацыйнага рэдзі-мэйду[15]. Лічылася, што самым радыкальным выклікам традыцыйнаму мастацтву стаў менавіта пісуар Дзюшана, аднак сам аўтар «Фантана» не прызнаваў у сваім творы мастацтва, а наадварот насмешкай над мастацтвам як такім і авангардам[16].

Спадчына і ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя[17], набраўшы 64 % галасоў і апярэдзіўшы тым самым карціну Пікаса «Авіньёнскія дзяўчаты»[18]. Прадстаўнікі часопіса The Independent адзначылі ў 2008 годзе, што Дзюшан такім чынам вынайшаў канцэптуальнае мастацтва і «назаўжды разарваў традыцыйную сувязь паміж працай мастака і заслугамі за працу»[19].

У лістападзе 1999 года на аўкцыёне Сотбіс адна з васьмі копій «Фантана» 1964 года была прададзена за 1,7 мільёна долараў[20].

Некалькі мастакоў перформансу спрабавалі ўнесці ўклад у твор, памачыўшыся ў яго. Мастак паўднёваафрыканскага паходжання Кендэл Гірс[d] атрымаў міжнародную вядомасць у 1993 годзе, калі на выставе ў Венецыі ён памачыўся ў Фантан[21]. Мастак і музыка Браян Іна[d] заявіў, што паспяхова памачыўся ў Фантан, калі ён быў выстаўлены ў MoMA ў 1993 годзе. Ён прызнаў, што гэта быў толькі тэхнічны поспех, таму што яму трэба было памачыцца ў трубку загадзя, каб ён мог заліць вадкасць праз шчыліну ў ахоўным шкле[22]. Шведскі мастак Б’ёрн К’ельтофт памачыўся ў фантан у Moderna Museet у Стакгольме ў 1999 годзе[23]. У 2006 годзе 76-гадовы мастак перформансу П’ер Піначэлі[d] малатком пашкодзіў «Фантан» Дзюшана, які выстаўляўся ў Цэнтры Пампіду, мастаку атрымалася зрабіць невялікі скол[24]. Арыштаваны Піначэлі сказаў, што напад быў творам перформансу, які сам Дзюшан ацаніў бы[25]. У 1993 годзе Піначэлі памачыўся ў іншы «Фантан», які выстаўляўся ў Німе на поўдні Францыі. Абодва перформансы вынікаюць з арт-інтэрвенцыі[d] і неададістаў[d] і Венскіх акцыяністаў[d][26].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://artuk.org/discover/artworks/fountain-290622 Праверана 16 мая 2022.
  2. https://www.tate.org.uk/art/artworks/duchamp-fountain-t07573 Праверана 23 лістапада 2020.
  3. Tomkins, Duchamp: A Biography, p. 181.
  4. Saltz, Jerry Idol Thoughts: The glory of Fountain, Marcel Duchamp's ground-breaking 'moneybags piss pot'(англ.)  // The Village Voice : newspaper. — 2006.
  5. Duchamp, Marcel trans. and qtd. in Gammel, 224.
  6. Gammel, 224—225.
  7. Cabanne, Dialogs with Marcel Duchamp, p. 55.
  8. The Blind Man Архівавана 24 ліпеня 2010., Vol. 2, 1917, p. 5.
  9. The Blind Man Архівавана 24 ліпеня 2010., Vol. 2, 1917, p. 5.
  10. Quoted in Gayford, Martin. The practical joke that launched an artistic revolution, The Daily Telegraph (Review) (16 лютага 2008), стр. 10 at 11. Праверана 10 красавіка 2013.
  11. Essay on Fountain (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2004. Праверана 10 красавіка 2013.
  12. Marcel Duchamp, 'Fountain' 1917, replica 1964. Tate. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 20062006-04-24. Праверана 10 красавіка 2016.
  13. Дадаизм и сюрреализм / Ред. Ванслова В. В. и Колпинского Ю. Д..
  14. В парижском Центре Помпиду открылась беспрецедентно большая выставка дадаистов, newizv.ru (19 кастрычніка 2005). Праверана 11 красавіка 2013.
  15. The Collection. The Museum of Modern Art. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2010. Праверана 10 красавіка 2016.
  16. «Фонтан» Дюшана — реди-мейд как вызов и демонстрация, teterin.ru . Праверана 11 красавіка 2013.
  17. Наибольшее влияние на искусство XX века оказал писсуар, BBC News (1 снежня 2004). Праверана 10 красавіка 2013.
  18. Duchamp's urinal tops art survey, http://newsru.com (2 снежня 2004). Праверана 10 красавіка 2013.
  19. Hensher, Philip. The loo that shook the world: Duchamp, Man Ray, Picabi, The Independent (Extra) (20 лютага 2008), стр. 2–5. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  20. Marquis, Marcel Duchamp: The Bachelor Stripped Bare A Biography, p. 5.
  21. Kendell Geers- Conceptual Artist. www.onepeople.com.
  22. Blacklock, Mark. Art attacks (26 June 2003).
  23. Årets största konsthändelse Архівавана 17 мая 2011 года.
  24. "Pierre Pinoncelli: This man is not an artist" at infoshop.org Архівавана 4 снежня 2014 года.
  25. Man held for hitting urinal work, BBC News (6 January 2006).
  26. Revue Internationale du Droit d'Auteur, Issues 197–198, Association française pour la diffusion du droit d'auteur national et international, 2003, p. 30.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]